ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» з’яўляецца ўладальнікам наступных прэстыжных узнагарод:

ААТ «БЕЛАЗ» – пераможца конкурсу інжынерных праектаў Swedish Steel Prize 2014.

Самы вялікі кузаў кар’ернага самазвала – кузаў самазвала БЕЛАЗ-75710 аб’ёмам 645,4 кубічных метра.

Самы вялікі двухвосевы самазвал – самазвал БЕЛАЗ-75710 намінальнай грузападымальнасцю 450 метрычных тон (992 080 фунтаў і 2,88 унцыі).

ААТ «БЕЛАЗ» заняло першае месца ў конкурсе «Лепшы экспарцёр года» ў намінацыі «Машынабудаванне і металаапрацоўка».

ААТ «БЕЛАЗ» удастоена ўзнагароды рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр 2016 года».

Кар’ерны самазвал БЕЛАЗ-75139 грузападымальнасцю 130 тон прызнаны пераможцам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» па выніках 2017 года

Беларускі аўтамабільны завод стаў уладальнікам Гран-пры рэспубліканскага конкурсу спажывецкіх пераваг у намінацыі «Турызм» з праектам «БЕЛАЗ – брэнд Беларусі».

ААТ «БЕЛАЗ» стала лепшым у рэгіёне за дасягненне высокіх вынікаў у забеспячэнні якасці і бяспекі прадукцыі па выніках 2017 года.