22 апреля 2021
Новости
Дзве навучальныя аўдыторыі «БЕЛАЗ» – «Гідраўліка. Гідрамеханіка» і «Эксплуатацыя аўтамабіляў» – ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі 21 красавіка ў Нацыянальным даследчым тэхналагічным універсітэце «МІСіС».
Ганаровымі гасцямі цырымоніі адкрыцця сталі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Уладзімір Сямашка, генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ» Сяргей Нікіфаровіч, генеральны дырэктар АТ «ГД «БЕЛАЗ» Аляксей Лямін.
Адкрывалі аўдыторыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Уладзімір Сямашка, генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ» Сяргей Нікіфаровіч, першы прарэктар НДТУ «МІСіС» Сяргей Саліхаў.
Новыя спецыялізаваныя аўдыторыі ўкамплектаваны сучасным абсталяваннем і неабходнымі нагляднымі матэрыяламі. У аўдыторыі «Гідраўліка. Гідрамеханіка» студэнты ўніверсітэта будуць вывучаць гідраўліку кар'ернага самазвала на стэндах, якія дазваляюць задаваць любыя параметры падчас працы кар'ернага самазвала «БЕЛАЗ». Аўдыторыя «Эксплуатацыя аўтамабіляў» абсталявана дынамічным трэнажорам, які імітуе працу самазвала ва ўмовах рэальнага кар'ера і складаецца з двух модуляў – камп'ютарнага для інструктара і вадзіцельскай кабіны.
Створаныя ў НДТУ «МІСіС» па ініцыятыве БЕЛАЗа навучальныя аўдыторыі падымуць на новы ўзровень падрыхтоўку спецыялістаў для прадпрыемстваў, якія эксплуатуюць кар'ерную тэхніку «БЕЛАЗ», павысяць канкурэнтаздольнасць выпускнікоў тэхнічнага ўніверсітэта на рынку працы.
«Сёння на горназдабыўных прадпрыемствах запатрабаваныя прафесіяналы, якія валодаюць рэальнымі ведамі пра будову сучаснай тэхнікі, якая ўдзельнічае ў вытворчым працэсе. Пры гэтым трэба разумець, што яна пастаянна ўдасканальваецца, мадэрнізуецца, становіцца больш складанай. І каб павысіць эфектыўнасць яе эксплуатацыі, пазбегнуць памылак, спецыялістам, вядома ж, неабходныя больш глыбокія веды, атрыманыя ў такіх сучасных аўдыторыях», – адзначае генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ» Сяргей Нікіфаровіч, кажучы пра важнасць адукацыйных праектаў, што рэалізуюцца БЕЛАЗам з расійскімі ВНУ.
навіны: