0%

БЕЛАЗ дамогся судовай забароны на незаконнае выкарыстанне свайго таварнага знака ў даменным імені

4 ноября 2020

Новости

Сёмы арбітражны апеляцыйны суд пакінуў у сіле рашэнне, прынятае ў ліпені 2020 года Арбітражным судом Кемераўскай вобласці па іску ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» аб забароне выкарыстання даменнага імені «БЕЛАЗ» і кампенсацыі 100 тыс. рублёў і судовых выдаткаў.

Іск быў пададзены да ТАА «Рэгіянальны склад «Трансмаш» (г. Кемерава) – уладальніка даменнага імені «запчасти-белаз42.рф». Той факт, што кампанія з’яўляецца адміністратарам дамена www.запчасти-белаз42.рф, пацвердзіла ТАА «Рэгістратар даменных імёнаў РЕГ.РУ». У ходзе разгляду справы адказчык даменнае імя змяніў. Як адзначае памочнік генеральнага дырэктара ААТ «БЕЛАЗ» па рэжыме і эканамічнай бяспецы Андрэй Чынкін, «кампаніяй пастаянна праводзяцца актыўныя мерапрыемствы, накіраваныя на абарону таварнага знака ў сетцы інтэрнэт. Так, за апошняе паўгоддзе былі заблакіраваныя даменныя імёны: www.belaztula.ru, www.gamparts-belaz.ru www.gamparts-belaz.ru, www.zapchasti-belaz.ru, www.belaz-cummins.ru, www.белаз-сервис.рф, www.belaz-turbo.ru. Выкарыстанне ў даменным імені абазначэння, падобнага да ступенi змяшэння з таварным знакам істца, пры адсутнасці дазволу праваўладальніка з’яўляецца незаконным у сілу пункта 3 артыкула 1484 Грамадзянскага кодэкса Расійскай Федэрацыі».

Раней у Расіі быў створаны прэцэдэнт, калі БЕЛАЗ атрымаў матэрыяльную кампенсацыю за незаконнае выкарыстанне свайго таварнага знака. Рашэнне было прынята ў красавіку 2018 года Арбітражным судом Хакасіі. Іск быў пададзены да кампаніі «РосБелСэрвіс» пасля прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці яе дырэктара за незаконнае выкарыстанне таварнага знака «БЕЛАЗ». Прадукцыя гэтай кампаніі была прызнана кантрафактнай, выключана з абароту і знішчана.

«Незаконнае выкарыстанне таварнага знака прыводзіць да нядобрасумленнай канкурэнцыі, а таксама сведчыць пра дачыненне такіх арганізацый да рынку неарыгінальных і / або кантрафактных запасных частак да кар’ернай тэхнікі «БЕЛАЗ», – адзначае Дзяніс Дудзінец, упраўленчы дырэктар ТАА «БЕЛАЗ-24», афіцыйнага дылера АТ «Гандлёвы дом «БЕЛАЗ». – Наш пастаянны кантроль за рынкам дазваляе выключаць з абарачэння няякасныя запасныя часткі, якія маюць адхіленні ад канструктарскай дакументацыі і тэхналогіі вырабу, што ў канчатковым рахунку зніжае лік здарэнняў, да якіх прыводзіць выкарыстанне камплектуючых, несумяшчальных з горнатранспартным абсталяваннем, што вырабляе ААТ «БЕЛАЗ».

ААТ «БЕЛАЗ», Гандлёвы дом «БЕЛАЗ» і «БЕЛАЗ-24» інфармуюць удзельнікаў рынку аб сваёй гатоўнасці прымаць удзел ва ўваходным кантролі якасці запасных частак «БЕЛАЗ», што рэалізуюцца неафіцыйнымі пастаўшчыкамі. Па запыце спажыўца на бязвыплатнай аснове спецыялістамі кампаній будзе ажыццяўляцца праверка і ацэнка якасці запчастак.

Развіццю дадзенага напрамка работы будзе спрыяць адкрыты ў жніўні ў пасёлку гарадскога тыпу Грамацеіна (Бялоўская гарадская акруга, Кемераўская вобласць) Цэнтр тэхнічнай падтрымкі «БЕЛАЗ» – найбуйнейшы ў свеце сярод сэрвіснай інфраструктуры завода па сваіх памерах і аснашчэнні. Цэнтр прызначаны для тэхнічнага абслугоўвання і рамонту кар’ернай тэхнікі «БЕЛАЗ» усіх мадэляў і класаў грузападымальнасці з аказаннем поўнага спектру паслуг.