0%

БЕЛАЗ на спецыялізаванай выстаўцы Mining Metals Uzbekistan 2019

13 ноября 2019

Новости

БЕЛАЗ прыняў удзел у спецыялізаванай міжнароднай выстаўцы ў Ташкенце (Узбекістан), на якой быў прадстаўлены ўвесь комплекс тэхналогій і паслуг для горнай індустрыі і металаапрацоўкі «Горная справа, металургія і металаапрацоўка – Mining Metals Uzbekistan 2019»

У межах форуму былі праведзены дзелавыя сустрэчы з прадстаўнікамі горназдабываючых кампаній Узбекістана і Цэнтральнай Азіі, падчас якіх абмеркавалі пытанні бягучага супрацоўніцтва, намецілі далейшыя крокі па пашырэнні прадстаўніцтва брэнда «БЕЛАЗ» у гэтым рэгіёне планеты.

На фірменным стэндзе беларускага вытворцы кар’ернай тэхнікі

Вялікую цікавасць да тэхнікі ААТ «БЕЛАЗ» праявілі спецыялісты арганізацый, якія распрацоўваюць праекты новых кар’ераў і шахт, а таксама прадстаўнікі арганізацый, што вырабляюць матэрыялы і камплектуючыя і зацікаўлены ў пастаўцы сваёй прадукцыі на БЕЛАЗ.

Стэнд ААТ «БЕЛАЗ» наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч (на здымку злева), які пажадаў прадпрыемству далейшага паспяховага развіцця.

Інтарэсы беларускага вытворцы кар’ернай тэхнікі на форуме прадстаўляў афіцыйны дылер БЕЛАЗа ва Узбекістане ТАА «ДизельКомплект». На яго стэндзе былі прадстаўлены інфармацыйныя матэрыялы аб прадукцыі, што выпускае Беларускі аўтазавод, банеры, якія рэкламуюць новую тэхніку, прэзентацыйныя ролікі. Праз віртуальную рэчаіснасць пры дапамазе VR-шлема любы наведвальнік выстаўкі меў магчымасць здзейсніць экскурсію па вытворчых пляцоўках БЕЛАЗа і ўбачыць, як вырабляюць знакамітыя на ўвесь свет машыны.

БЕЛАЗ і здабываючыя кампаніі Узбекістана звязваюць доўгія партнёрскія адносіны, і апошнія некалькі гадоў гэта краіна стабільна ўваходзіць у топ-3 знешнегандлёвых партнёраў прадпрыемства. На горназдабываючых прадпрыемствах Узбекістана працуе больш за 900 адзінак беларускай кар’ернай тэхнікі грузапад’ёмнасцю 30–240 тон. Асноўнымі стратэгічнымі партнёрамі ААТ «БЕЛАЗ» на рынку гэтай краіны з’яўляюцца Наваійскі і Алмалыкскі ГМК, АТ «Узбекуголь».