0%

БЕЛАЗ на выставе MiningWorld Ukraine-2020 у Запарожжы

13 октября 2020

Новости

БЕЛАЗ у ліку вядучых вытворцаў і дылераў кар’ернай тэхнікі прыняў удзел у V Міжнароднай выставе горназдабываючай, вугальнай і будаўнічай прамысловасці MiningWorld Ukraine, якая прайшла ў Запарожскім выставачным цэнтры «Козак Палац».

Стэнд беларускага вытворцы кар’ернай тэхнікі прэзентаваў на выставе прадстаўнік тавараправоднай сеткі кампаніі ва Украіне ТАА «Крыўбас-БелАЗ-Сэрвіс СП» – атэставаны рэгіянальны сэрвісны цэнтр ААТ «БЕЛАЗ».

У дні працы MiningWorld Ukraine былі праведзены канструктыўныя сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў і прамыслоўцамі. Наведвальнікаў белазаўскай экспазіцыі знаёмілі з апошнімі распрацоўкамі спецыялістаў кампаніі.

– Свет рухаецца ў бок дыджыталізацыі, і мы таксама. БЕЛАЗ імкнецца ўлічваць тэндэнцыі рынку кар’ернай тэхнікі і надае асаблівую ўвагу ўкараненню аўтаматызацыі і тэхналогій цэнтралізаванага аддаленага кантролю, – адзначыў намеснік дырэктара па рэгіянальным развіцці кампаніі «Крыўбас-БелАЗ-Сэрвіс» Юры Валянюк. – Сёння пандэмія і каранцін паўплывалі на магчымасць вядзення прамых перамоў з кліентамі і ўскладнілі прадастаўленне сэрвісных паслуг. Аднак, што датычыцца паставак, напрыклад, тых жа запчастак, мы цалкам выконваем свае абавязацельствы, працуючы з партнёрамі ў дыстанцыйным рэжыме. Акрамя таго, ва ўмовах зніжэння аб’ёмаў здабычы ў горназдабываючай прамысловасці ў цэлым, наша кампанія актыўна працуе і знаходзіць новых спажыўцоў ва Украіне.

Кар’ерная тэхніка «БЕЛАЗ» ва Украіне запатрабаваная. Агульны парк белазаўскіх машын у краіне налічвае больш за 2 тысячы адзінак. Больш як 70 % беларускай кар’ернай тэхнікі працуе ў Крыварожскім рэгіёне. Асноўныя партнёры БЕЛАЗа тут такія найбуйнейшыя горна-абагачальныя камбінаты, як Інгулецкі, Цэнтральны, Паўночны, Паўднёвы і ПАТ «АрселорМіттал Крывы Рог».

Фота gmk.center