29 января 2021
Новости
ААТ «БЕЛАЗ» бярэ ўдзел у штогадовай выставе дасягненняў і найбольш значных вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, якая прымеркавана да Дня беларускай навукі і праходзіць зараз у Мінску.

Стэнд БЕЛАЗа наведаў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар эканамічных навук, прафесар Уладзімір Гусакоў.
З'яўляючыся прыкметнай часткай экспазіцыі, разгорнутай у будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выставачны стэнд ААТ «БЕЛАЗ» дэманструе наведвальнікам інавацыйныя рашэнні і найноўшыя распрацоўкі белазаўскіх канструктараў, а таксама перадавыя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці кар'ернай тэхнікі «БЕЛАЗ».
З дапамогай розных інфармацыйных матэрыялаў і маштабных мадэляў тэхнікі на выставе прадстаўлены канкурэнтныя перавагі і патэнцыял такіх актуальных белазаўскіх навінак, як рабатызаваныя самазвалы – 130-тонны беспілотнік БЕЛАЗ-7513R і 90-тоннік БЕЛАЗ-7558R, дызель-тралейвоз, электравоз на акумулятарных батарэях, кар'ерная тэхніка з экалагічна чыстымі рухавікамі, машыны на газаматорным паліве і іншыя ноу-хау.



Увагу наведвальнікаў прыцягвае таксама флагманскі праект пад назвай «Інтэлектуальны кар'ер» – гэта адзіная сістэма маніторынгу, аналізу дадзеных і дыспетчарызацыі, якая заклікана кіраваць усімі тэхналагічнымі працэсамі на адкрытых горных распрацоўках. Асабліва эфектыўная гэтая сістэма «разумнага» кар'ера якраз для кіравання рабатызаванай тэхнікай. Самазвалы-беспілотнікі «БЕЛАЗ», што генерыруюць у год тэрабайты інфармацыі, абсталяванныя сотнямі сэнсараў, якія дазваляюць адсочваць якасць іх працы ў любым пункце планеты.
У цэлым у рабоце сталічнай выставы да Дня беларускай навукі прымаюць удзел арганізацыі НАН Беларусі, розных міністэрстваў і ведамстваў. Гэтай зімой у сталіцы прадстаўлены больш за 400 інавацыйных праектаў і найноўшых распрацовак.
ААТ «БЕЛАЗ» – навукаёмістае прадпрыемства, якое мае шматгадовы вопыт прадуктыўнага супрацоўніцтва з Акадэміяй навук Беларусі. Партнёрства канструктараў і навукоўцаў ужо не адно дзесяцігоддзе дазваляе БЕЛАЗу ўкараняць у вытворчасць прынцыпова новыя распрацоўкі і ствараць канкурэнтаздольную кар'ерную тэхніку.
навіны: