0%

Белазаўцы выбіраюць стабільнасць і цывілізаванае рашэнне пытанняў

11 августа 2020

Новости

На БЕЛАЗе прайшла сустрэча актыву прадпрыемства з кіраўніцтвам завода, старшынёй Жодзінскага гарвыканкама і прадстаўнікамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прафсаюза «БЕЛПРОФМАШ».

У гэтыя дні многія беларускія прадпрыемствы, у тым ліку і БЕЛАЗ, спрабуюць уцягнуць у хаос і беспарадкі, выкарыстоўваючы фэйкі пра забастоўкі і акцыі пратэсту ў працоўных калектывах.

Сёння шматтысячны калектыў белазаўцаў працягвае стабільна працаваць і ўносіць свой уклад у эканоміку краіны і яе развіццё. Завадчане добра разумеюць, што прадпрыемства – гэта не месца для вырашэння палітычных пытанняў, а вытворчасць – не пляцоўка для выказвання сваіх палітычных поглядаў і перакананняў.

Кіраўніцтва прадпрыемства, прадстаўнікі падраздзяленняў завода звяртаюцца да калег, работнікаў прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці:

«Нам усім неабходна разумець, што мы – адзіны народ. У кожнага з нас можа быць розная пазіцыя, але выказаць свае меркаванні трэба мірна, без гвалту і эмоцый. У цывілізаванай краіне ўсе пытанні трэба вырашаць выключна мірным шляхам. У нас могуць быць розныя погляды на развіццё краіны, але ствараць штосьці на нянавісці і імгненных эмоцыях недапушчальна. Мы за стабільнасць, развіццё і разуменне адзін аднаго».