0%

Бронзавы фініш-2020 футбольнага клуба «Тарпеда-БЕЛАЗ»!

30 ноября 2020

Новости

Футбольны клуб «Тарпеда-БЕЛАЗ» упершыню ў сваёй гісторыі заваяваў бронзавыя медалі нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе.

У вырашальным паядынку апошняга тура чэмпіянату краіны ў гасцях у «Віцебска» белазаўская каманда атрымала найважнейшую перамогу з лікам 3:2 і ў завочнай спрэчцы за запаветнае месца на п’едэстале апярэдзіла канкурэнтаў – гродзенскі «Нёман» і брэсцкае «Дынама».

Дзякуючы гэтаму гістарычнаму поспеху тарпедаўцы забяспечылі сабе права ў наступным сезоне прадстаўляць Рэспубліку Беларусь на міжнароднай арэне, у новым еўракубкавым турніры – Лізе Канферэнцый УЕФА.

Віншуем футбольную каманду «Тарпеда-БЕЛАЗ» і яе трэнерскі штаб са знакавым гістарычным дасягненнем і жадаем дзейсных матчаў і новых прыгожых перамог!

Для далейшага развіцця футбольнай каманды і прадуктыўнага трэніровачнага працэсу БЕЛАЗам закладзены трывалы падмурак: на новай клубнай базе з прафесійнай трэнажорнай залай і комплексам трэніровачных палёў з натуральным газонам створаны ўсе ўмовы для якаснай падрыхтоўкі, трэніровак і аднаўлення футбалістаў. Асаблівы гонар прадпрыемства і клуба – сучасны стадыён «Тарпеда», які мае высокі міжнародны статус, з падагрэвам і палівам газона, што славіцца сваёй высокай якасцю.