0%

Бяспечны турызм

5 ноября 2020

События

Сёння ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі здароўе гасцей, якія наведваюць наша прадпрыемства ў рамках праекта прамысловага турызму, з'яўляецца прыярытэтным. Для бяспекі турыстаў у экскурсійныя праграмы ўключаны важныя элементы, якія дазваляюць выконваць меры прафілактыкі, неабходныя для абароны ад інфекцыі.

Для захавання бяспечнай дыстанцыі ў месцах масавага збору людзей (білетныя касы, інфакіёск, турнікеты) нанесеная сігнальная разметка. Адказныя работнікі завода праводзяць тэрмаметрыю і візуальны агляд турыстаў, якія прыбылі на прадпрыемства. Пры павышанай тэмпературы цела (звыш 37,2 0С) і наяўнасці прыкмет захворвання чалавек да экскурсіі не дапускаецца. Перад наведваннем усім удзельнікам выдаюцца ахоўныя маскі і аднаразовыя пальчаткі, і на працягу ўсяго часу знаходжання экскурсанты захоўваюць масачный рэжым. Падчас экскурсіі агляд экспанатаў у завадскім музеі, а таксама тэхнікі на выставе ажыццяўляюць адначасова не больш за пяць чалавек. Пры перавозцы турыстаў рассаджваюць па адным у шахматным парадку з запаўненнем транспартнага сродку не больш чым на 50 % ад яго ўмяшчальнасці, а большая частка экскурсіі праходзіць на адкрытым паветры. Па ўсім маршруце ў спецыяльна адведзеных месцах размешчаны дазатары з дэзінфіцыйнымі сродкамі.

Бяспека гасцей і турыстаў прадумана да дробязяў. Як усе ведаюць, прафілактыка – лепшае лякарства, таму выконвайце меры засцярогі. Сардэчна запрашаем на БЕЛАЗ!