0%

Дзень музейнага сэлфі на БЕЛАЗе

15 января 2020

Новости

Міжнародную акцыю «Дзень сэлфі ў музеі», якая праходзіць у многіх краінах, актыўна падтрымалі работнікі БЕЛАЗа і абвясцілі конкурс на лепшае сэлфі ў завадскім музеі.

Да своеасаблівага флэшмобу актыўных карыстальнікаў Інтэрнэту, калі наведвальнікі музеяў робяць сэлфі і публікуюць іх на сваіх старонках у сацсетках з хэштэгам #MuseumSelfie, далучыліся не толькі белазаўцы, але і ўдзельнікі турыстычных груп, якія наведвалі сёння БЕЛАЗ. Яны крэатывілі, пазіруючы для фота і каментуючы свае здымкі.

Нягледзячы на тое што акцыя «Дзень сэлфі ў музеі», якая набірае папулярнасць з кожным годам, носіць выключна забаўляльны характар, сэлфі ўдзельнікаў гэтага міжнароднага праекта можна назваць новым асветніцкім фарматам.

А ўжо ў пятніцу, 17 студзеня, будуць вядомыя 5 лепшых фота для фінальнага галасавання, з якіх будзе абраны пераможца конкурсу «Лепшае сэлфі ў музеі БЕЛАЗа».