0%

Кар’ерны самазвал БЕЛАЗ-75605 – у ліку лепшых тавараў Беларусі

16 января 2020

Новости

360-тонны БЕЛАЗ-75605 прызнаны лепшым па выніках штогадовага конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» за 2019 год у намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння».

Кар’ерны самазвал БЕЛАЗ-75605 грузапад’ёмнасцю 360 тон належыць да тэхнікі новага пакалення. Сёння машыны паспяхова працуюць на адкрытых распрацоўках карысных выкапняў АТ «УК Кузбассразрезуголь» – аднаго з лідараў вугальнай галіны Расійскай Федэрацыі – у Бачацкім і Талдынскім вугальных разрэзах.

Самазвалы БЕЛАЗ-75605 добра зарэкамендавалі сябе ў працэсе эксплуатацыі як магутная і прадукцыйная тэхніка, што стала важным аргументам пры падвядзенні канчатковых вынікаў нацыянальнага конкурсу лепшых тавараў Беларусі.

Па ўмовах конкурсу лагатып «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» цяпер будзе размяшчацца на 360-тонным «БЕЛАЗе», а таксама ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах як знак якаснага тавару айчыннай вытворчасці і будзе служыць дадатковым арыенцірам для спажыўцоў пры выбары прадукцыі.

Пастаяннае абнаўленне прадукцыі, паляпшэнне яе спажывецкіх якасцей – прыярытэтны напрамак работы ААТ «БЕЛАЗ».