0%

Курсам на дыверсіфікацыю: вынікі працы БЕЛАЗа за дзевяць месяцаў

19 октября 2020

Новости

Геаграфічная трансфармацыя экспарту за кошт павелічэння долі далёкага замежжа, а таксама ўмацаванне канкурэнтных пазіцый на традыцыйных рынках – гэтыя напрамкі былі і застаюцца прыярытэтнымі для БЕЛАЗа на сучасным этапе.

За 9 месяцаў 2020 года дыверсіфікацыя экспарту прадукцыі прадпрыемства б’е рэкорды: сярэднямесячная адгрузка ў краіны далёкага замежжа і доля рынкаў далёкага замежжа ў агульным аб’ёме паставак тэхнікі з’яўляюцца максімальнымі значэннямі за ўсю гісторыю развіцця кампаніі ў параўнанні з гадавымі значэннямі.

Адгрузка кар’ернай тэхнікі «БЕЛАЗ» спажыўцу

Са студзеня па верасень 2020 года ў рэалізацыі прадукцыі ў далёкае замежжа дасягнуты рост у 2,6 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. За дзевяць месяцаў 2020 года ўдзельная вага далёкага замежжа ў агульным аб’ёме адгрузкі склала 43,8 % (36,4 п.п. да ўзроўню студзеня-верасня 2019-га), у верасні – 46,8 % (36,1 п.п. да верасня 2019-га).

З 22 краін свету, куды ажыццяўлялася пастаўка белазаўскай тэхнікі з пачатку года, 15 – гэта краіны далёкага замежжа, сярод якіх вылучаюцца:

Індыя (у верасні адгружана чарговая партыя 130-тонных самазвалаў, а ў цэлым з пачатку года – 61 кар’ерны самазвал грузападымальнасцю 130 тон у рамках кантракту на пастаўку 77 самазвалаў);
ПАР (у гэтую краіну пасля 6-гадовага перапынку аднавіліся пастаўкі і адгружаны 240-тонныя кар’ерныя самазвалы БЕЛАЗ-75311);
Алжыр (туды пастаўлены дзве вялікія партыі 60-тоннікаў, а таксама франтальныя пагрузчыкі, а з 2019 года па верасень 2020 года сумарна рэалізавана ўжо 33 адзінкі тэхнікі).

Кар’ерныя самазвалы БЕЛАЗ-7513 у Індыі

Таксама ажыццяўляліся пастаўкі тэхнікі (кар’ерных самазвалаў, бульдозераў, паліваарашальных машын) у Манголію, Польшчу, Балгарыю, Боснію і Герцагавіну.

На ўнутраны рынак за 9 месяцаў рэалізавана 10,2 % белазаўскай прадукцыі, на экспарт адпраўлена 89,8 %, з іх у Расійскую Федэрацыю – 33,1 %, у іншыя краіны блізкага замежжа (Арменію, Грузію, Казахстан, Узбекістан і Украіну) – 12,9 %.

Увод у эксплуатацыю 136-тонных «БЕЛАЗаў» у «АрселорМіттал Крывы Рог»/i>

Традыцыйна лідзіруюць у аб’ёме адгрузкі тэхнікі кар’ерныя самазвалы наступных класаў грузападымальнасці: 110–130 тон – 37 %, 45 тон – 20 % і 55–60 тон – 18 %.

Да канца 2020 года ААТ «БЕЛАЗ» запланаваны пастаўкі кар’ернай тэхнікі ў Расію, Казахстан, Украіну, Манголію, Алжыр, Індыю, Інданезію і іншыя краіны свету.

У рашэнні прыярытэтнай задачы па экспансіі тэхнікі «БЕЛАЗ» на рынкі краін далёкага замежжа з пачатку 2020 года прадпрыемства дасягнула істотных поспехаў. Станоўчыя вынікі прынеслі актыўная маркетынгавая палітыка па выхадзе і замацаванні на новых рынках збыту і пастаянны пошук дадатковых магчымасцяў для павелічэння продажаў па ўсім свеце.