0%

Моладзь БелАЗ: новы старт каардынатараў

22 января 2020

Новости

Семінар-занятак з новапрызначанымі каардынатарамі па працы з моладдзю прайшоў 20 студзеня на Беларускім аўтамабільным заводзе.

На прадпрыемстве створана сістэма работы з маладымі белазаўцамі, накіраваная на далучэнне работнікаў гэтай катэгорыі да вытворчых і грамадскіх працэсаў і станаўленне іх як прафесіяналаў сваёй справы, грамадзян сваёй краіны з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Моладзь на Беларускім аўтамабільным заводзе разглядаюць як важнейшы стратэгічны рэсурс прадпрыемства. Сёння тут працуюць 2 438 белазаўцаў ва ўзросце ад 18 да 31 года. Менавіта з імі ў кожным завадскім структурным падраздзяленні цесна ўзаемадзейнічаюць каардынатары па працы з моладдзю.

Праца каардынатараў адказная. Дапамагчы маладому чалавеку ў няпросты перыяд адаптацыі на новым працоўным месцы, спрыяць раскрыццю патэнцыялу моладзі і накіраваць яе намаганні на станаўленне і рост у прафесіі, падтрымаць інавацыйныя ідэі і дапамагчы іх укараніць у вытворчы працэс – вось прыярытэтныя задачы маладзёжных лідараў.

Сёння на БЕЛАЗе з моладдзю працуе 61 каардынатар. Склад гэтага актыву перыядычна абнаўляецца. Таму штогод у пачатку года праходзіць семінар, удзельнікі якога прапрацоўваюць асноўныя задачы і кірункі працы на бліжэйшы час, абмяркоўваюць планы падрыхтоўкі да карпаратыўных конкурсаў і мерапрыемстваў. Асаблівая ўвага надаецца рэалізацыі маладзёжных праектаў.

У працы семінара прымалі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Станіслаў Якубовіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і сувязей з грамадскасцю Алена Конан

Важная састаўная частка семінара – навучанне новапрызначаных каардынатараў па працы з моладдзю: знаёмства з асаблівасцямі і спецыфікай дзейнасці каардынатараў у падраздзяленні, рэалізацыяй дзеючай на прадпрыемстве праграмы «Моладзь БЕЛАЗ», якой надаецца асаблівая ўвага.

Семінар – гэта новы старт у год 2020, а таксама выдатны падмурак для працы на новай ніве каардынатараў-пачаткоўцаў і іх больш вопытных калег.