0%

Новая тэхніка «БЕЛАЗ» для гарнякоў Крывога Рога: добрая дапамога на вытворчасці

21 апреля 2021

Новости

Колавы бульдозер і кар'ерныя самазвалы грузападымальнасцю 130 тон сталі ў строй магутнай тэхнікі «БЕЛАЗ» у Цэнтральным ГАКу (Група Метінвест, Крывы Рог, Украіна).

Экіпажы гарнатранспартнага цэха № 2 ЦГАКа ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі падарункі і ключы ад новай тэхнікі «БЕЛАЗ».

«Сучасная горная тэхніка – гэта заўсёды добрая дапамога ў вытворчасці. Яна павышае эфектыўнасць і прадукцыйнасць працы, асабліва ва ўмелых руках нашых прафесіяналаў. Да таго ж новыя мадэлі зручныя ў выкарыстанні, камфортныя для нашых вадзіцеляў. А мы на Цэнтральным ГАКу заўсёды імкнемся зрабіць умовы працы нашага вялікага калектыву лепшымі», – падкрэсліў генеральны дырэктар Цэнтральнага ГАКа Дзмітрый Шэўчык на цырымоніі ўручэння ключоў аператарам новых белазаўскіх машын.

130-тонныя самазвалы серыі БЕЛАЗ-7513 – класіка для жалезарудных кар'ераў Крыварожскага жалезаруднага басейна. Гэтыя сучасныя кар’ернікі максімальна падыходзяць для працы ў рэжыме 24/7 на тэхналагічных дарогах руднікоў. Дынамічны тормаз надзейны пад высокімі нагрузкамі, колы абароненыя ад прабуксоўкі і слізгацення. Надзейныя і бяспечныя ў эксплуатацыі, яны паказваюць высокую прадукцыйнасць і ўмераны расход паліва.

Працаваць белазістам на 130-тонным самазвале камфортна і бяспечна.

Кабіна БЕЛАЗ-75131 мае добры агляд: для кантролю сляпых зон па перыметры самазвала ўсталяваныя камеры, якія перадаюць малюнак на аператарскі манітор. Працоўнае месца абсталявана сучаснымі клімат-сістэмамі, добра гука- і пылаізалявана.

З улікам новых машын на камбінаце задзейнічаны цяпер 42 «БЕЛАЗы» такога класа грузападымальнасці.

Бульдозер БЕЛАЗ-78231 з колавай формулай 4х4 стане выдатным памочнікам для гарнякоў Цэнтральнага ГАКа ў расчыстцы тэхналагічных магістраляў і забояў у кар'еры, фарміраванні дарожнага палатна. Амаль пяціметровы адвал, магутны, у 490 «коней», шасціцыліндравы рухавік, немаленькая для спецтэхнікі падобнага прызначэння хуткасць да 25 км/г – такая машына ў жалезарудным кар'еры проста незаменная. Да таго ж у адрозненні ад гусенічных мадэляў колавы бульдозер БЕЛАЗ-78231 менш уплывае на дарожнае палатно.

Для паляпшэння агляду кіроўчая кабіна новага бульдозера мае высокую пасадку і панарамнае шкленне. Працоўнае месца аператара ізалявана ад уплыву пылу, шуму і вібрацыі, а таксама абсталявана крэслам з пнеўмападвескай і шырокім дыяпазонам рэгуляванняў.