1 февраля 2021
Новости
БЕЛАЗ і індыйская кампанія Coal India Limited заключылі кантракт на пастаўку 96 кар'ерных самазвалаў «БЕЛАЗ» грузападымальнасцю 220 тон.


Дакумент быў падпісаны падчас візіту міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка і генеральнага дырэктара ААТ «БЕЛАЗ» Сяргея Нікіфаровіча ў горадзе Калката.
Згодна з дамоўленасцямі, першая партыя 220-тоннікаў з шасці машын будзе адгружана ў адрас Coal India Limited, найбуйнейшай вуглездабываючай кампаніі свету, у першым – пачатку другога кварталаў 2021 года.
У мінулым годзе БЕЛАЗ паставіў Coal India Limited 77 кар'ерных самазвалаў БЕЛАЗ-75137 грузападымальнасцю 136 тон. Больш за 40 машын ужо сабраныя і працуюць у адкрытым вугальным кар'еры Gevra. Мантаж, пусканаладачныя работы і ўвод у эксплуатацыю ажыццяўляюць спецыялісты Беларускага аўтамабільнага завода. У штаце Чхаттысгарха, у непасрэднай блізкасці ад кар'ера Gevra, ідзе будаўніцтва рэгіянальнага цэнтра тэхнічнай падтрымкі белазаўскіх машын.

БЕЛАЗ-75137 у кар'еры Gevra
навіны: