22 апреля 2020
Новости
Паліваарашальная машына БЕЛАЗ-76473 з аб'ёмам цыстэрны 32 кубічныя метры, адгружаная ў адрас Актагайскага горна-абагачальнага камбіната, дапаможа павысіць бяспеку транспартных работ на медным рудніку адкрытага тыпу ў Казахстане.
Спецмашына для абслугоўвання горна-транспартных работ БЕЛАЗ-76473 будзе змагацца з пылам і паляпшаць экалагічныя ўмовы працы ў ТАА «Актагай Мыс» на рудніку адкрытага тыпу.
Дадзеная мадэль паліваарашальнай машыны выдатна зарэкамендавала сябе ў эксплуатацыённікаў і сёння паспяхова спраўляецца з пылападаўленнем на адкрытых радовішчах Балгарыі, Зімбабвэ, Манголіі і іншых краін.
Машына спецпрызначэння БЕЛАЗ-76473, створаная на базе 45-тоннага кар'ернага самазвала, абсталявана рухавіком магутнасцю 600 конскіх сіл, гідрамеханічнай трансмісіяй (5+2), цэнтрабежнай вадзяной помпай з максімальнай прадукцыйнасцю 1,7 м³/хв і веернай сістэмай паліваарашэння шырынёй больш за 24 метры. Да таго ж для арашэння цяжкадаступных месцаў прадугледжаны 10-метровы рукаў, так што пры неабходнасці БЕЛАЗ-76473 можна выкарыстоўваць нават у якасці пажарнай машыны. Дальнабойнасць бруі вады складае 60 метраў. Камфортная кабіна вадзіцеля абсталявана сістэмамі бяспекі ROPS/FOPS.
Паліваарашальную машыну БЕЛАЗ-76473 для Актагая рыхтуюць да адпраўкі
32-кубовая цыстэрна паліваарашальнай машыны гэтай мадэлі выраблена з высокатрывалай нізкалегіраванай сталі, падзелена на восем адсекаў і мае два люкі. Праз верхні ажыццяўляецца запраўка цыстэрны ад гідранта.
Максімальная адпаведнасць умовам эксплуатацыі, надзейнасць канструкцыі, бяспека і эфектыўнасць – ключавыя характарыстыкі, якія адрозніваюць белазаўскую тэхніку. Гэта тое, што выбірае спажывец.
навіны: