Павезці з сабой часцінку «БЕЛАЗа» ў сэрцы ... і не толькі

12 февраля 2020

Новости

Супрацоўнікі турфірм Беларусі «прадэгуставалі» «Падарожжа ў свет вялікіх машын. GASTROFEST BELAZ.BY»

«Кожны госць для нас – самы галоўны і самы важны!», «Мы гатовыя выканаць любое пажаданне таго, хто да нас прыязджае», «Невырашальных пытанняў няма» – так пазіцыянуе сябе БЕЛАЗ, рэалізуючы з 2015 года праект прамысловага турызму «БЕЛАЗ – брэнд Беларусі».

За гэты час больш за 100 тысяч чалавек наведалі адно з вядучых у галіне вытворчасці кар’ернай тэхнікі прадпрыемства ў свеце і адзінае ў сваім родзе на тэрыторыі былога Савецкага Саюза. Гасцямі завода былі грамадзяне больш чым 20 краін, прычым і ўзрост наведвальнікаў розны, і сацыяльны склад таксама – ад школьнікаў да топ-менеджараў вядучых кампаній свету. Назапашаны і немалы вопыт прыёму гасцей, якім прапануюцца самыя разнастайныя праграмы – ад простага знаёмства з заводам да прафарыентацыйных праектаў, інтэлектуальных квэстаў, квізаў, тэматычных акцый да святаў і г.д.

Сёння БЕЛАЗу і ў плане працы з турыстамі ёсць чым падзяліцца з калегамі. 6 лютага прадпрыемства наведалі спецыялісты вядучых турыстычных агенцтваў Беларусі, якія з моманту з’яўлення магчымасці прапанаваць сваім кліентам экскурсію па БЕЛАЗе робяць гэта вельмі актыўна. На гэты раз (раней мерапрыемствы такой накіраванасці ўжо праходзілі на прадпрыемстве) прадстаўнікам турфірмаў было прапанавана «прадэгуставаць» новы фармат знаёмства з вытворцам кар’ернай тэхнікі і яго прадукцыяй – «Падарожжа ў свет вялікіх машын. GASTROFEST BELAZ.BY». Ад звыклага ён адрозніваецца тым, што ў канцы знаёмства з заводам гасцей запросяць яшчэ і на «Абед аўтазаводца» ад шэф-повара. Салата, першая і другая стравы, дэсерт у выглядзе фірмовага пірожнага ў форме «БЕЛАЗа» – усё гэта з прадуктаў падшэфнага сельскагаспадарчага прадпрыемства, дзе пільна сочаць за якасцю вырабляемай прадукцыі. Так што «Абед аўтазаводца» – гэта сапраўды натуральна, смачна і прыгатавана з любоўю.

У рамках праекта прамысловага турызму «БЕЛАЗ – брэнд Беларусі» арганізатары прапануюць наведвальнікам прадпрыемства розныя праграмы і маршруты, улічваючы запатрабаванні турыстаў.

Больш за тое, прадуманы і безнаяўны спосаб аплаты экскурсіі на прахадной прадпрыемства, што, безумоўна, вельмі зручна для тых, хто аддае перавагу банкаўскай картцы.

Ну а па шматлікіх прапановах гасцей завода вельмі хутка ў кожнага жадаючага з’явіцца магчымасць павезці з прадпрыемства і рэальную, але пры гэтым з сімвалічным сэнсам, часцінку жодзінскіх самазвалаў-гігантаў, што ўжываецца пры зборцы кожнай машыны, якая выходзіць з прадпрыемства. Якую? Прыязджайце – і даведаецеся!

Запрашаем ВАС у свет унікальнай тэхнікі. Мы адзіныя, хто можа паказаць ВАМ кар’ерных волатаў і працэс іх стварэння ад чарцяжа да ўвасаблення ў метале. Толькі ў нас ВЫ можаце рэальна ажыццявіць тэст-драйв на самазвале асабліва вялікай грузападымальнасці і прайсці першапачатковы курс ваджэння нашага самазвала ў кар’еры на ўнікальным дынамічным трэнажоры. І гэта яшчэ не ўсё ...

Мы адкрытыя для супрацоўніцтва з турыстычнымі агенцтвамі. Наведванне нашага прадпрыемства нікога не пакідае абыякавым. Нам ёсць чым здзівіць і беларусаў, і гасцей нашай краіны!

002-phone.png

(стационарный) + 375(1775) 2-72-72
(мобильный) + 375(44) 566-04-72