0%

Прадстаўнікі дыпкорпуса Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі наведалі БЕЛАЗ

16 января 2020

Новости

15 студзеня дэлегацыя дыпламатычнага персаналу на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітая ў Беларусі Цуй Цымінам наведалі Беларускі аўтамабільны завод.

Сустракалі дыпламатычных работнікаў і членаў іх сем’яў на параднай прахадной прадпрыемства па ўсіх канонах беларускай гасціннасці. На электронным табло высвечваліся словы прывітання на роднай мове гасцей – кітайскай

Наведванне прамысловага гіганта пачалося з азнаямлення са спецыфікай і асаблівасцямі дзейнасці прадпрыемства

На макеце гасцям быў паказаны алгарытм узаемадзеяння падраздзяленняў прадпрыемства ад пачатку вытворчага цыклу да выпуску гатовай прадукцыі.

Асаблівае месца было адведзена наведванню экспазіцыі музея Беларускага аўтамабільнага завода.

Знаёмства кітайскіх гасцей з заводам працягнулася на дэманстрацыйных пляцоўках: пад’ём на 450-тонны кар’ерны самазвал, пракат на 130-тонным «БЕЛАЗе» не пакінулі абыякавым нікога!

Магчымасці і моц тэхнікі «БЕЛАЗ» пасол Кітая Цуй Цымін адчуў, кіруючы 130-тоннай машынай

Кітайскія кампаніі з’яўляюцца не толькі спажыўцамі прадукцыі БЕЛАЗа, але і пастаўшчыкамі камплектуючых, і гэтаму супрацоўніцтву не адзін год. «Мы задаволены ўзроўнем узаемаадносін паміж Беларуссю і Кітаем. Са свайго боку мы будзем усяляк спрыяць працягу і наладжванню дзелавых сувязяў БЕЛАЗа і кітайскіх кампаній, – сказаў Цуй Цымін. – Мы сёння ўбачылі ваша слаўнае прадпрыемства, мелі магчымасць ацаніць яго высокі інавацыйны патэнцыял, які безумоўна з’яўляецца залогам яго паспяховага развіцця».

«БЕЛАЗ нам вельмі спадабаўся! Гэтыя супермашыны нікога не могуць пакінуць абыякавым!» – такімі былі водгукі кітайскіх гасцей пра наведванне Беларускага аўтамабільнага завода.