6 ноября 2019
Новости
ААТ «БЕЛАЗ» у складзе нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь прымае ўдзел у 37-й Міжнароднай Гаванскай ярмарцы FIHAV 2019, якая праходзіць у кубінскай сталіцы ў гэтыя дні.
Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь Павал Уцюпін (у цэнтры) на нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь у выставачным цэнтры EXPOCUBA
Ярмарка па сваёй значнасці ўваходзіць у тройку найбольш паспяховых выставачных мерапрыемстваў Лацінскай Амерыкі, уключаючы ярмаркі ў Санцьяга (Чылі) і Багаце (Калумбія). На выстаўцы дэманструецца шырокая гама тавараў такіх галін, як машынабудаўніцтва, тэрмаапрацоўка, энергетыка, горная справа і інш.
ААТ «БЕЛАЗ» прадстаўлена як адно з вядучых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. На фірменным стэндзе БЕЛАЗа разгорнута экспазіцыя з інфармацыяй аб серыйнай тэхніцы вытворчасці Беларускага аўтамабільнага завода і новых распрацоўках. Асаблівая ўвага нададзена прадукцыі, якая прадстаўляе інтарэс для здабываючых кампаній гэтага рэгіёна,– кар’ерным самазвалам грузапад’ёмнасцю ад 30 да 60 тон, пагрузчыкам, бульдозерам, падземнай тэхніцы.
Удзел БЕЛАЗа ў шматгаліновай выстаўцы-ярмарцы FIHAV – гэта дэманстрацыя экспартных магчымасцей прадпрыемства, жывая размова з патэнцыяльнымі заказчыкамі, пашырэнне дзелавых кантактаў у краінах Лацінскай Амерыкі.
Па сваёй значнасці выстаўка FIHAV уваходзіць у тройку буйнешых выставачных мерапрыемтваў у Лацінскай Амерыцы. Штогод у форуме прымаюць удзел больш за 4 тысячы кампаній з 60 краін, у тым ліку з Бразіліі, Велікабрытаніі, Венесуэлы, Іспаніі, Канады, Кітая, Мексікі, Францыі, Чылі, Эквадора, ЮАР. Вялікі інтарэс да выстаўкі звязаны з тым, што FIHAV служыць пляцоўкай для пашырэння прысутнасці на рынку ўсёй Лацінскай Амерыкі.
навіны: