0%

Тэхнапарк разрэзу «Усходні» ў Казахстане ўмацавалі 130-тонныя «БЕЛАЗы»

12 февраля 2021

Новости

На мантажнай пляцоўцы тэхнапарку разрэзу «Усходні» АТ «ЕЭК» Еўразійскай Групы (ERG) у Паўладарскай вобласці Рэспублікі Казахстан завяршаецца зборка трох кар'ерных самазвалаў «БЕЛАЗ» грузападымальнасцю 130 тон, якія папоўнілі вугальнае прадпрыемства.

Новыя кар'ерныя самазвалы БЕЛАЗ-75131 паступілі на разрэз у рамках дзеючага пагаднення аб стратэгічным партнёрстве паміж БЕЛАЗам і кампаніяй ERG. Ужо ў самы бліжэйшы час 130-тоннікі далучацца да сямі сваіх субратоў, якія ўжо два гады эксплуатуюцца на цыклічна-струменевых раскрыўных участках Усходняга разрэзу, заслужыўшы ў экібастузскіх гарнякоў рэпутацыю надзейных і высокапрадукцыйных кар'ерных машын. БЕЛАЗ заўсёды вельмі ўважліва ставіцца да запытаў спажыўцоў сваёй прадукцыі, таму аператыўна ўлічыў у канструкцыі і камплектацыі новых самазвалаў пажаданні вуглездабытчыкаў «Усходняга».

Завяршыць зборку новых «БЕЛАЗаў» плануецца ў другой палове лютага.

Тэхніка «БЕЛАЗ», якая паступіла на казахстанскае прадпрыемства, мае шэраг бясспрэчных пераваг: сучасныя тэхнічныя характарыстыкі, эфектыўны рухавік і трансмісію з электронным кіраваннем, высокую манеўранасць і павышаную праходнасць. Машыны абсталяваны сістэмамі кантролю загрузкі, ціску ў шынах, відэакамерамі чатырохбаковага агляду і іншымі разумнымі дэвайсамі.

– БЕЛАЗ-75131 з'яўляецца надзейным кар'ерным самазвалам, канструкцыя якога грунтуецца на ўкараненні інавацый па цэлым шэрагу сілавых кампанентаў, вузлоў, сістэм, і прызначаны для перавозкі горнай масы ў складаных горнатэхнічных умовах глыбокіх кар'ераў, якім з'яўляецца і наш разрэз. Да таго ж машыну можна эксплуатаваць пры тэмпературы ад –45 да +45 градусаў, для нашага рэзка кантынентальнага клімату гэта вельмі важна, – адзначае начальнік калоны тэхналагічнага транспарту разрэзу «Усходні» Дзмітрый Русакоў.

Прадукцыйнасць, эфектыўнасць, надзейнасць, бяспека, прастата ў эксплуатацыі, камфортныя ўмовы працы вадзіцеляў робяць кар'ерныя самазвалы БЕЛАЗ-75131 неад'емнай часткай вытворчага працэсу горназдабыўных прадпрыемстваў у розных кутках планеты.

Фота і відэа erg.kz, Інстаграм-старонкі ao_eec