3 апреля 2020
Новости
Адным з вынікаў планамернай і выверанай работы Беларускага аўтамабільнага завода па дыверсіфікацыі рынкаў збыту ў 2019 годзе стала перамога ў тэндэрах на пастаўку кар’ерных самазвалаў і пагрузчыкаў «БЕЛАЗ» у Алжыр.
У сакавіку адгружана чарговая партыя з пяці франтальных пагрузчыкаў БЕЛАЗ-78221. Раней у гэту самую вялікую і адну з найбольш развітых краін Афрыкі былі адпраўленыя чатыры пагрузчыкі серыі 7822. Адгружаная тэхніка прызначана для працы ў кар’ерах Saoura і Zahana (уваходзяць у склад дзяржаўнай кампаніі Group Industrial Cement Algeria, далей – GICA Group) і дазволіць значна павялічыць аб’ёмы вытворчасці цэменту.
Пастаўка кар’ерных самазвалаў БЕЛАЗ-7555Е грузападымальнасцю 55 тон і франтальных пагрузчыкаў БЕЛАЗ-78221 (эксплуатацыя гэтых машын у комплексе дае максімальна эфектыўны вынік) у адрас найбуйнейшага вытворцы цэменту ў Алжыры кампаніі GICA Group стала магчыма дзякуючы сумеснай працы ААТ «БЕЛАЗ» і яго партнёра ў гэтай краіне – кампаніі MATERA.
У сучасны момант БЕЛАЗ вядзе актыўную працу як з дзяржаўнымі, так і з прыватнымі горназдабываючымі кампаніямі па далейшым пашырэнні ўзаемадзеяння па пастаўках на рынак Алжыра. У планах удзел у спецыялізаваных выставах і правядзенне прамых перамоваў з зацікаўленымі спажыўцамі кар’ернай тэхнікі ў гэтым рэгіёне.
навіны: