0%

Цяжкавозы «БЕЛАЗ» для металургаў БМЗ

22 января 2021

Новости

Два новыя цяжкавозы БЕЛАЗ-79261 папоўнілі аўтапарк цэха тэхналагічнага аўтатранспарту Беларускага металургічнага завода. Адна з машын грузападымальнасцю 150 тон выйшла на ўнутрызаводскія маршруты ў канцы снежня, другая зусім нядаўна – у пачатку студзеня.

Унікальнасць цяжкавоза БЕЛАЗ-79261 – у асаблівай канструкцыі і прызначэнні: гэты сямівосевы цяжкавоз з колавай формулай 14х4 створаны для ўнутрызаводскіх перавозак тэхналагічных грузаў на сталеплавільных вытворчасцях, канкрэтна ў выпадку з БМЗ – для транспарціроўкі скрапу (металічнага лому і адходаў вытворчасці, што паступаюць у пераплаўку).

За руль новых скрапавозаў «БЕЛАЗ» селі самыя вопытныя вадзіцелі жлобінскага прадпрыемства. У іх ліку прафесіянал з 30-гадовым стажам Міхаіл Ляміцкі:

– Я вельмі задаволены тэхнікай. Машына ўдасканаленая, з цэнтральнай сістэмай змазкі, надзейнай каробкай перадач і тармазной сістэмай, у камфортнай кабіне ёсць кандыцыянер. Увогуле ўсё, што трэба для працы.

На працягу многіх гадоў БЕЛАЗ і БМЗ падтрымліваюць плённыя ўзаемавыгадныя сувязі і паспяхова забяспечваюць адзін аднаго тэхналагічным транспартам, з аднаго боку, і металургічнай сыравінай – з другога.

Фото группы «Белорусский металлургический завод» ВКонтакте