У ААТ «БЕЛАЗ» адкрыты высокатэхналагічны рабатызаваны комплекс афарбавання

6 ноября 2019

Новости

6 лістапада на Беларускім аўтамабільным заводзе адбыўся ўрачысты запуск важнага для БЕЛАЗа вытворчага аб’екта – навейшага па ўзроўні тэхналогій і рабатызацыі комплексу падрыхтоўкі і афарбавання дэталей і вузлоў кар’ернай тэхнікі «БЕЛАЗ» вялікай і асабліва вялікай грузапад’ёмнасці.

Старт унікальнай фарбавальнай вытворчасці прэсавага цэха, націснуўшы сімвалічную кнопку пуску, далі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч, генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ» Пётр Пархомчык, старшыня Жодзінскага гарвыканкама Дзмітрый Заблоцкі, начальнік кіравання аўтамабільнага машынабудаўніцтва і металургіі Міністэрства прамысловасці Ігар Барушка і камерцыйны дырэктар кампаніі IMEL S.p.a. Луча Грыла.

– Мы сёння адкрываем шматфункцыянальны, унікальны ва ўсіх адносінах фарбавальны комплекс, каштоўнасная вартасць якога 35 млн беларускіх рублёў. Вы за кошт уласнай прыбылі ўзвялі гэты аб’ект з высокапрадукцыйнымі працоўнымі месцамі. БЕЛАЗ не стаіць на месцы, а знаходзіцца ў рэжыме пастаяннай мадэрнізацыі. Быць канкурэнтаздольным на сусветным рынку можна толькі тады, калі граматна арганізаваныя працэсы тэхнічнага пераўзбраення і мадэрнізацыі прадпрыемства ідуць пастаянна, – адзначыў у сваім выступленні старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня назіральнага савета ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» Міхаіл Мясніковіч.

МАШТАБЫ ПРАЕКТА

Будаўніча-мантажныя і пусканаладачныя работы на стратэгічным аб’екце праекта з гучнай назвай «Вышыня +178» вяліся спецыялістамі БЕЛАЗа сумесна з прадстаўнікамі пастаўшчыка абсталявання – італьянскай кампаніі IMEL. Самы перадавы ў Беларусі фарбавальны комплекс, агульная вытворчая плошча якога складае 5 200 м², аснашчаны прафесійным абсталяваннем, якое дазваляе забяспечваць высокую якасць падрыхтоўкі паверхні, грунтавання і нанясення фінішнага пакрыцця.

Ва ўзвядзенне афарбоўчага комплексу новага пакалення БЕЛАЗам у агульным было інвесціравана больш за 15 млн долараў (каля 11,5 млн – кошт кантракта на пастаўку абсталявання, астатнія 4 млн – гэта мантажныя і іншыя работы).

ТЭХНАЛОГІЯ

Аўтаматызаваная лінія парашковага фарбавання прызначана для афарбавання складаных вырабаў з аб’ёмнымі канфігурацыямі вагой да 2 500 кг і максімальнымі габарытамі 4,1х2,1х2,825 метра. Аснову гэтага ўльтрасучаснага комплексу складае праграміруемая падвясная канвеерная сістэма Power&Free (P&F) працягласцю 1,5 кіламетра, спраектаваная па модульным прынцыпе з пад’ёмна-апускнымі ліфтамі і прадуманай да дробязей лагістыкай перамяшчэння 80 траверс з дэталямі па паточнай лініі паміж асобнымі модулямі і агрэгатнымі групамі.

Праграмнае забеспячэнне сістэмы кіравання комплексу дазваляе зручна і наглядна адлюстроўваць на сэнсарных панэлях бягучыя параметры працы лініі, забяспечвае інтуітыўна-зразумелы інтэрфейс узаемадзеяння аператара з абсталяваннем і дае гібкасць у частцы наладкі ўсіх рэжымаў функцыянавання лініі.

УКАРАНЕННЕ НОВАЙ ФАРАБАВАЛЬНАЙ ЛІНІІ ДАЗВОЛІЦЬ:

Забяспечыць афарбаванне дэталей і вузлоў кар’ерных самазвалаў «БЕЛАЗ» на ўзроўні перадавых сусветных аналагаў


Павысіць якасць ахоўна-дэкаратыўных пакрыццяў прадукцыі і павялічыць срок службы фінішнага пакрыцця вырабаў да 7–10 гадоў


Эканоміць лакафарбавыя матэрыялы – па разліках спецыялістаў эканомія складзе 1,3 еўра на 1 м², што ў пераразліку на гадавы аб’ём фарбуемых паверхняў складзе 1,3 млн еўра


за кошт аўтаматызацыі значна паменшыць долю ручной працы і мінімізаваць уплыў на фарбаванне чалавечага фактару


Значна знізіць экалагічную нагрузку на навакольнае асяроддзе, што штогадова складзе 28 тон лятучых арганічных злучэнняў


ААТ «БЕЛАЗ» сёння з’яўляецца не толькі вытворчым цэнтрам, але і цэнтрам грамадска-сацыяльнага жыцця, прыкладам граматнай стратэгіі развіцця сучаснай вытворчасці. Накоплены вопыт укараняецца і на прадпрыемствах холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ».