13 апреля 2020
Новости
130-тонныя самазвалы БЕЛАЗ-75131 запушчаны ў прамысловую эксплуатацыю на вугальным разрэзе на востраве Калімантан.
З улікам пажаданняў інданезійскіх партнёраў і кліматычных умоў эксплуатацыі ў камплектацыі «БЕЛАЗа» прадугледжаны «трапічныя» опцыі: адпаведная гума, кандыцыянер, асаблівая сістэма ахаладжэння.
Пастаўку васьмі 130-тоннікаў ажыццявіў дылер БЕЛАЗа ў Паўднёва-Усходняй Азіі кампанія Belazia PTE LTD у рамках дамовы з кампаніяй PT Darma Henwa Tbk, якая з’яўляецца адным з найбуйнейшых кантрактараў у Інданезіі.
Belazia PTE LTD і тэхнічныя партнёры будуць аказваць прафесійную тэхнічную падтрымку і забяспечаць высокі ўзровень паказчыкаў работы беларускіх кар’ерных самазвалаў.
Здабыўным кампаніям Інданезіі добра знаёмая тэхніка «БЕЛАЗ»: тут працуюць беларускія кар’ерныя самазвалы грузападымальнасцю 45, 55, 110 і 130 тон.
Інданезійскія партнёры высока ацэньваюць белазаўскую тэхніку, камплектацыя і характарыстыкі якой максімальна падыходзяць іх запытам і ўмовам эксплуатацыі. Гэта з’яўляецца вырашальным фактарам пры выбары кар’ерных самазвалаў і спецтэхнікі вытворчасці Беларускага аўтамабільнага завода.
навіны: