0%

240-тонны «БЕЛАЗ» пачаў працу на Тугнуйскім разрэзе

27 ноября 2019

Новости

На разрэзе «Тугнуйский», які ўваходзіць у склад Сібірскай вугальнай энергетычнай кампаніі, урачыста запусцілі ў эксплуатацыю кар’ерны самазвал БЕЛАЗ-75319. Гэта першы для разрэза 240-тоннік, і гарнякі ўпэўнены, што яго з’яўленне ў бліжэйшы час дазволіць дасягнуць новых вытворчых вяршынь.

На самазвале цяглавы электапрывад пераменна-пераменнага току – упершыню для Тугнуйскага разрэза. Дзякуючы лёгкаму запуску рухавіка і яго ўстойлівай працы кар’ернік можна выкарыстоўваць у розных кліматычных зонах. БЕЛАЗ-75319 аснашчаны новым, эксперыментальным 12-цыліндравым рухавіком 12ДМ-185А вытворчасці Уральскага дызель-маторнага завода, які мае два паліўныя насосы, з патэнцыялам павышэння магутнасці, паніжаным расходам масла на ўгар і працяглым срокам працы.

На цырымоніі ўводу машыны ў эксплуатацыю генеральны дырэктар АТ «Разрез Тугнуйский» Валерый Кулецкі адзначыў высокую прадукцыйнасць белазаўскай тэхнікі, якая дапаможа «Тугнуйскому» нарошчваць магутнасць.

Новы 240-тоннік даверылі вопытным белазістам – брыгадзіру Івану Лявонцьеву, Пятру Хаміну, Дзмітрыю Селедчыку і Міхаілу Балееву. Іван Лявонцьеў працуе на «БЕЛАЗах» ужо 40 гадоў, прычым 16 – на Тугнуйскім разрэзе, узнагароджаны срэбраным знакам «Горняк России». Яго напарнікам на працягу 16 гадоў з’яўляецца Пётр Хамін, агульны стаж працы якога на разрэзе складае 20 гадоў. Іван Лявонцьеў расказаў, што, калі яго спыталі, ці пойдзе ён працаваць на новую машыну, адразу адказаў, што пойдзе, толькі са сваім экіпажам. Таму можна не сумнявацца, што «БЕЛАЗ» у надзейных руках.

Для даведкі: СВЭК – адна з вядучых вуглездабываючых кампаній свету, буйнейшы ў Расіі вытворца вугалю, буйнейшы пастаўшчык вугалю на ўнутраны рынак і на экспарт, адзін з вядучых вытворцаў цяпла і электраэнергіі Сібіры. Здабываючыя, перапрацоўчыя, энергетычныя, транспартныя і сервісныя прадпрыемствы СВЭК змешчаны ў 11 рэгіёнах Расіі.