БЕЛАЗ – лаўрэат прамысловай прэміі OEE AWARD 2019 за распрацоўку рабатызаваных кар’ерных самазвалаў

10 декабря 2019

Новости

Праект “Рабатызаваныя кар’ерныя самазвалы БЕЛАЗ-7513R” стаў лепшым у намінацыі “Разумнае абсталяванне на вытворчасці”.

Адным з перспектыўных накірункаў, па якім сёння актыўна працуюць на БЕЛАЗе, з’яўляецца ўкараненне на здабыўных прадпрыемствах лічбавізацыі вытворчасці, а менавіта сістэмы “Інтэлектуальнага кар’ера” з рабатызаванай тэхнікай “БЕЛАЗ”. Гэта тэхналогія здабычы карысных выкапняў сёння адпрацоўваецца ў ТАА “СУЭК-Хакасия”, дзе 130-тонныя рабатызаваныя самазвалы БЕЛАЗ-7513R працуюць на ўчастку адкрытых горных работ “Абаканский” разрэза “Черногорский” у пары з экскаватарам ЭКГ-8У.

Беспілотныя “БЕЛАЗы” рухаюцца па выдзеленым участку вугальнага разрэза працягласцю 1 350 метраў і перавозяць раскрыўную пароду.

Патэнцыйны эфект укаранення сістэмы “Інтэлектуальнага кар’ера”:
✔ поўная адсутнасць персаналу ў небяспечных зонах;
✔ павелічэнне каэфіцыентаў тэхнічнай гатоўнасці (КТГ) і выкарыстання абсталявання (КВА) кар’ерных самазвалаў і экскаватараў да +25 %, скарачэнне фонду аплаты працы, затратаў на расходныя матэрыялы, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт – +10–15 % у год;
✔ магчымасць вядзення адкрытых горных работ без павелічэння каэфіцыента раскрыву ў абвалаапасных зонах.

БЕЛАЗ-7513R на разрэзе «Черногорский»

Пульт дыстанцыйнага кіравання беспілотнай тэхнікай “БЕЛАЗ”

Першую ў Расіі і СНД тэхналогію здабычы карысных выкапняў, якая не патрабуе прысутнасці людзей, ААТ “БЕЛАЗ” укараняе сумесна з кампаніяй «ВИСТ Групп» (уваходзіць у ГК «Цифра»), адным з лідараў у вобласці лічбавізацыі прадпрыемства горна-металургічнай прамысловасці. У гэтым годзе праект атрымаў узнагароду Вest Solution For Business Transformation на сусветным кангрэсе IoT Solutions у Барселоне.

Рабатызацыя горназдабыцця – перспектыўны накірунак, якія дазваляе вывесці аператара кар’ернага самазвала з-пад уздзеянняў шкодных фактараў, вырашыць праблему кіравання самазвалаў у аддаленых і цяжкадаступных месцах, максімальна павялічыць эфектыўнасць парку тэхнікі, рашыць праблему нястачы кваліфікаваных кадраў і інш.