0%

Чарговая адгрузка самазвалаў «БЕЛАЗ» для індыйскіх партнёраў

24 февраля 2020

Новости

Другая партыя з васьмі кар’ерных самазвалаў БЕЛАЗ-75137 грузападымальнасцю 136 метрычных тон (150 кароткіх тон па амерыканскай сістэме вымярэнняў) адпраўлена ў Індыю.

У студзені індыйскім спажыўцам была адгружана першая партыя самазвалаў «БЕЛАЗ». Пастаўкі машын ажыццяўляюцца ў рамках буйнога кантракта (77 кар’ерных самазвалаў), падпісанага ў кастрычніку мінулага года з індыйскай кампаніяй Coal India Limited, якая займае другое месца ў свеце па здабычы вугалю. Згодна з ранейшымі дамоўленасцямі з індыйскім бокам БЕЛАЗ будзе пастаўляюць запчасткі і ажыццяўляць сервіснае абслугоўванне на працягу васьмі год эксплуатацыі тэхнікі.

Беларускі аўтамабільны завод выпускае тэхніку, якая максімальна адпавядае запросам горназдабываючых кампаній, у прыватнасці, БЕЛАЗ-75137 адаптаваны пад кліматычныя ўмовы Індыі.

БЕЛАЗ прыйшоў на рынак гэтай краіны з сур’ёзным намерам і надоўга. Аб гэтым сведчыць і тое, што паблізу горада Корба (правінцыя Чхаццісгарх), дзе знаходзіцца вугальны кар’ер Gevra, на распрацоўцы якога будуць выкарыстоўвацца «БЕЛАЗы», вядзецца будаўніцтва цэнтра тэхнічнай падтрымкі. Пад шматфункцыянальны цэнтр выдзелены зямельны ўчастак плошчай адзін гектар. Ужо ўзведзена агароджа, распланаваная тэрыторыя, выдадзена праектная дакументацыя на правядзенне работ, распачатае будаўніцтва карпусоў.