0%

Праца на вынік: новыя «БЕЛАЗы» ў Коршунаўскім ГАКе

21 сентября 2020

Новости

Горнатранспартны парк ПАТ «Коршунаўскі ГАК» (уваходзіць у Групу «Мечал», Расійская Федэрацыя) папоўніўся новымі «БЕЛАЗамі». Тры кар'ерныя самазвалы грузападымальнасцю 130 тон набыты ў рамках інвестыцыйнай праграмы па тэхналагічным абнаўленні камбіната.

Новыя самазвалы БЕЛАЗ-75131 паступілі на вытворчую пляцоўку Руднагорскага рудніка КГАКа ў Іркуцкай вобласці, дзе іх 130-тонныя субраты паспяхова працуюць ужо не першы год.

У самы бліжэйшы час 130-тоннікі, што паступілі на камбінат, паставяць «на колы».

«БЕЛАЗы» будуць задзейнічаны для вывазу горнай масы пры пашырэнні плошчаў здабычы на рудніку. Гэта дасць магчымасць атрымаць доступ да новых залежаў жалезнай руды, павялічыць аб’ёмы роскрыву і забяспечыць прадпрыемству салідны задзел для вырабу канцэнтрату жалезнай руды, – адзначыў упраўленчы дырэктар Коршунаўскага горна-абагачальнага камбіната Міхаіл Мажукін.

Самазвалы серыі БЕЛАЗ-7513 разлічаны на эксплуатацыю ў складаных сібірскіх горнатэхнічных умовах. Кар’ернікі валодаюць вялікай магутнасцю дзякуючы надзейнаму і эканамічнаму дызельнаму чатырохтактнаму рухавіку ў 1 600 конскіх сіл. У машынах ужытая электрычная трансмісія з пускарэгулюючай апаратурай на базе мікраэлектронікі і эфектыўная сістэма электрадынамічнага тармажэння. У кабіне аператара «БЕЛАЗа» высокая ступень вібра- і шумапаглынання, маецца кандыцыянер.

Стратэгічнае пагадненне аб супрацоўніцтве БЕЛАЗа з ПАТ «Мечал» дзейнічае з 2011 года. Сучасны парк белазаўскай тэхнікі ў Коршунаўскім ГАКе складаюць два дзясяткі машын.
ПАТ «Коршунаўскі ГАК» Групы «Мечал» – адзінае ва Усходняй Сібіры горна-абагачальнае прадпрыемства з уласнай рэсурснай базай, у якую ўваходзяць Коршунаўскі і Руднагорскі кар’еры Коршунаўскага радовішча.