0%

Стаўка на пашырэнне рынкаў збыту: вынікі працы БЕЛАЗа за 5 месяцаў

17 июня 2020

Новости

Рух па шляху ўстойлівага развіцця, канструктарскія ноу-хау ў спалучэнні з высокатэхналагічнай вытворчасцю і граматным маркетынгам дазваляюць ААТ «БЕЛАЗ» і ў часы турбулентнасці эфектыўна вырашаць актуальныя задачы і дасягаць пастаўленых мэт. Па выніках 5 месяцаў працы прадпрыемства забяспечыла дыверсіфікацыю экспартных паставак за кошт павелічэння долі краін далёкага замежжа ў агульным аб'ёме адгрузкі кар'ернай тэхнікі.

З пачатку 2020 года прадукцыя БЕЛАЗа пастаўлена ў 20 краін свету, 13 з якіх – краіны далёкага замежжа.

Геаграфія паставак тэхнікі «БЕЛАЗ» у студзені-маі 2020 года

На ўнутраным рынку рэалізавана 11,7 % белазаўскай прадукцыі, на экспарт адпраўлена 88,3 %, з іх у Расійскую Федэрацыю – 37,5 %, у іншыя дзяржавы-члены СНД – 11,3 %.

Рэалізуючы стратэгічную задачу па маштабным пашырэнні рынкаў збыту і рэалізацыі навінак тэхнікі, БЕЛАЗ здолеў павялічыць адгрузку ў краіны далёкага замежжа ў 1,5 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэта прывяло да павелічэння долі рэгіёну ў агульным аб'ёме рэалізацыі з пачатку года да 39,5 %.

У геаграфіі паставак сярод дзяржаў далёкага замежжа сваімі аб'ёмамі вылучаюцца адгрузкі кар'ернай тэхнікі ў:
– Індыю (самазвалы грузападымальнасцю 136 тон),
– Манголію (130-тонныя кар'ерныя самазвалы, спецтэхніка: бульдозер і паліваарашальныя машыны),
– Алжыр (франтальныя пагрузчыкі БЕЛАЗ-78221),
– Польшчу (самазвалы грузападымальнасцю 30–45 тон з рухавіком Stage V, што адпавядае экалагічным патрабаванням Еўрапейскага саюза).

У цэлым вядучымі спажыўцамі беларускай кар'ернай тэхнікі на сусветным рынку з пачатку 2020 года сталі Расійская Федэрацыя, Індыя, Манголія, Казахстан, Узбекістан, Украіна, Польшча, Арменія, Алжыр, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна.

Лідуючымі класамі грузападымальнасці ў аб'ёме адгрузкі з пачатку 2020 года з'яўляюцца кар'ерныя самазвалы грузападымальнасцю 110–130 тон – 43 %, 45 тон – 18 % і 55–60 тон – 13 %. Сумарная доля дадзеных класаў грузападымальнасці ў агульным аб'ёме адгрузкі склала 74 %.

Найбольш папулярныя класы грузападымальнасці ў аб'ёме адгрузкі за студзень-май 2020 г.

Нарошчванне экспартных паставак прадукцыі БЕЛАЗа, прасоўванне яе на сусветным рынку дасягаецца задавальненнем самых нестандартных запытаў нашых партнёраў з апорай на якасць прадукцыі, практычнасць, эканамічнасць і эфектыўнасць тэхнікі «БЕЛАЗ», а таксама на яе якаснае і даступнае сэрвіснае абслугоўванне.