0%

Тэхніка «БЕЛАЗ» дапамагае Сонцаўскаму вугальнаму разрэзу нарошчваць аб’ёмы здабычы вугалю

19 августа 2020

Новости

14 новых кар’ерных самазвалаў БЕЛАЗ-75306 грузападымальнасцю 220 тон у першым паўгоддзі 2020 года ўведзены ў эксплуатацыю на Сонцаўскім вугальным разрэзе (СВР) – ключавым вуглездабываючым актыве Усходняй горнаруднай кампаніі (Сахалінская вобласць, Расійская Федэрацыя).

На серпанціне Сонцаўскага вугальнага разрэзу самазвалы БЕЛАЗ-75306.

Нарошчванне транспартных магутнасцяў, у тым ліку за кошт уводу ў эксплуатацыю партыі 220-тонных «БЕЛАЗаў», дазволіла партнёру Беларускага аўтамабільнага завода – Усходняй горнаруднай кампаніі – значна павысіць вытворчыя паказчыкі вуглездабычы.

У цэлым на перавозцы раскрыўных парод ў СВР зараз задзейнічаны 130-тонныя машыны БЕЛАЗ-75131 (25 адзінак) і самыя вялікія кар’ерныя самазвалы разрэзу – 220-тоннікі БЕЛАЗ-75306 (69 машын).

За ўвесь час працы на Сахаліне 220-тонныя кар’ерныя самазвалы серыі БЕЛАЗ-7530 зарэкамендавалі сябе як надзейныя, канкурэнтаздольныя машыны з нізкім узроўнем эксплуатацыйных выдаткаў і высокай прадукцыйнасцю пры перавозках.

Работнікі Сонцаўскага вугальнага разрэзу асабліва падкрэсліваюць, што нават з такімі вялікімі памерамі сучасныя прадстаўнікі маркі «БЕЛАЗ» зручныя і манеўраныя ў кіраванні.

За першыя шэсць месяцаў 2020 года Усходняя гарнарудная кампанія атрымала на Сонцаўскім радовішчы больш за 5 млн тон вугалю, што на 33% больш аб’ёмаў, атрыманых у студзені-чэрвені 2019 года. Дамагчыся такога істотнага прыросту гарнякі Сонцаўскага вугальнага разрэзу здолелі дзякуючы маштабнай інвестыцыйнай праграме па абнаўленні парку высокапрадукцыйнай і эфектыўнай горнай тэхнікі, адна з галоўных роляў у якой адведзена 220-тонным кар’ерным самазвалам «БЕЛАЗ».