0%

Зімбабвэ разглядае пытанне падрыхтоўкі спецыялістаў на базе БЕЛАЗа

17 марта 2020

Новости

Сёння міністр горнай здабычы і развіцця горназдабываючай прамысловасці Зімбабвэ Вінстан Чытанда наведаў Беларускі аўтамабільны завод.

Гэта не першы візіт зімбабвійскага міністра на Беларускі аўтамабільны завод. На гэты раз акцэнт у перамовах з топ-менеджарамі прадпрыемства быў зроблены на магчымасці навучання тэхнічных спецыялістаў Зімбабвэ на базе завадскога навучальнага цэнтра. Асаблівую цікавасць таму выклікаў у спадара Чытанда трэнажор-сімулятар для падрыхтоўкі вадзіцеляў. Госці азнаёміліся з магчымасцямі белазаўскага навучальнага цэнтра, дзе праходзяць падрыхтоўку і перападрыхтоўку вадзіцелі «БЕЛАЗаў» і тэхнічныя спецыялісты.

У аўдыторыі па вывучэнні будовы кар’ерных самазвалаў «БЕЛАЗ» (на здымку злева). Вінстан Чытанда знаёміцца з працай дынамічнага трэнажора (на здымку справа).

Сёння кар’ерныя самазвалы БЕЛАЗ-7555В грузападымальнасцю 55 тон, 130-тонныя БЕЛАЗ-75131, франтальныя пагрузчыкі БЕЛАЗ-78221, бульдозеры БЕЛАЗ-78231, паліваарашальныя машыны БЕЛАЗ-76473 і цягач-буксіроўшчык БЕЛАЗ-7455В працуюць у вугальным кар’еры кампаніі Hwange Colliery і ў алмазаздабываючай кампаніі Zimbabwe Consolidated Diamond Company (private) Ltd. Сюды ў 2017 годзе было пастаўлена 52 адзінкі тэхнікі.

Зімбабвэ – адна з дзяржаў Афрыкі, якія інтэнсіўна развіваюцца. Краіна мае значныя запасы розных карысных выкапняў – каменнага вугалю, алмазаў, золата, літыя, медзі і іншых. З 2014 года Зімбабвэ з’яўляецца адным з перспектыўных напрамкаў экспарту самазвалаў «БЕЛАЗ», пастаўка жа 2017 года (52 машыны для кампаніі Zimbabwe Consolidated Diamond Company (private) Ltd) стала адной з самых буйных гадавых партый, рэалізаваных у далёкае замежжа.