0%

«БелАЗ» для асваення новага ўчастка

27 января 2020

Новости

Восем кар’ерных самазвалаў БЕЛАЗ-75131 папоўнілі аўтапарк «Барзасского товарищества» (ААТ «Стройсервис»). Тэхніка была набыта ў рамках рэалізацыі праграмы па тэхпераўзбраенні і будзе задзейнічана на засваенні новага перспектыўнага ўчастка разрэза.

Новы 130-тоннік БЕЛАЗ-75131 гатовы да працы (разрэз «Барзасское товарищество», АТ «Стройсервис», Кемераўская вобласць)

Чатыры 130-тонных «БЕЛАЗа» ўжо прыступілі да працы, а яшчэ чатыры знаходзяцца на завяршальнай стадыі мантажу.

Новая тэхніка збіраецца пад кіраўніцтвам брыгадзіраў будучых экіпажаў

Кар’ерныя самазвалы БЕЛАЗ-75131 адпавядаюць усім сусветным стандартам аховы навакольнага асяроддзя, пажарнай бяспекі, абсталяваны камфортнымі працоўнымі месцамі. Плаўны ход, высокая магутнасць, бяспека і манеўранасць робяць працу машын па-сапраўднаму эфектыўнай.

БЕЛАЗ з кампаніяй «Стройсервис» даволі плённа супрацоўнічае не адзін год. «Стройсервис» з’яўляецца не толькі адным з найбуйнейшых спажыўцоў белазаўскай кар’ернай тэхнікі, на яго разрэзах таксама праходзяць прамысловыя выпрабаванні новыя мадэлі самазвалаў «БЕЛАЗ».

Разрэз «Барзасское товарищество» – самае маладое вуглездабывальнае прадпрыемства кампаніі з уласнай абагачальнай фабрыкай і інавацыйная пляцоўкай АТ «Стройсервис». Тут апрабуюцца ўсе новаўвядзенні, якія пасля ўкараняюцца на прадпрыемствах кампаніі.