0%

«БЕЛАЗы» перспектыўнага мадэльнага раду на золатаздабычы ў Арменіі

1 апреля 2020

Новости

Тры самазвалы БЕЛАЗ-75585 грузападымальнасцю 90 тон папоўнілі парк тэхнікі Соткскага рудніка (кампанія «Геопромайнинг Голд») у Арменіі.

Гэта не першыя беларускія кар’ерныя самазвалы на Соткскім рудніку. Тут з высокай эфектыўнасцю ўжо працуюць 130-тонныя «БЕЛАЗы», таму, калі паўстала пытанне пра закупку новай тэхнікі, выбар быў зроблены на карысць «БЕЛАЗаў», як аптымальнага варыянту суадносін кошту і якасці.

БЕЛАЗ-75585 – машыны перспектыўнага мадэльнага раду 90-тоннікаў. Кар’ернікі абсталяваныя новым дызельным рухавіком магутнасцю, павялічанай да 1 200 конскіх сіл, аптымальна узгодненым з электрамеханічнай трансмісіяй пераменнага току, што ў сваю чаргу дазваляе знізіць расход паліва. Машына, якая працуе ў рэжыме 24/7, у цяжкіх умовах кар’ера пастаянна праходзіць тэст на трываласць. Для паляпшэння надзейнасці асноўных апорных элементаў самазвала выкарыстаны новыя высокатрывалыя сталі класам трываласці 390 МПа, а ў найбольш напружаных месцах выкарыстоўваюцца літыя элементы. Як паказвае практыка, а «БЕЛАЗы» з прывадам гэтага тыпу ўжо працуюць у расійскіх кампаніях «Русал», «Стройсервис» і «Мечел», яны цалкам адказваюць запытам самых патрабавальных кліентаў.

Сёння адзін самазвал знаходзіцца ў стадыі наладкі ўсіх сістэм і ў самы бліжэйшы час будзе ўведзены ў эксплуатацыю. Да канца красавіка да яго далучацца яшчэ два «БЕЛАЗы». Мантаж самазвалаў ажыццяўляюць спецыялісты тэхнічнага сэрвісу прадпрыемства-вытворцы.

Соткскі руднік – залатаруднага радовішча, самае буйное на тэрыторыі Арменіі па здабычы чыстага золата, запасы якога ацэньваюцца больш чым у 120 тон.