0%

Новы 136-тонны «БЕЛАЗ» прыступіў да перавозкі руднай сыравіны ў кар'еры ААТ «Святагор»

25 ноября 2020

Новости

Кар'ерны самазвал серыі БЕЛАЗ-7513 грузападымальнасцю 136 тон паступіў «на службу» ў парк тэхналагічнага транспарту горнага цэха ААТ «Святагор» на Урале, якое ўваходзіць у склад «УГМК-Холдынгу» – найбуйнейшага вытворцы медзі, цынку, вугалю і каштоўных металаў у Расіі.

– Зараз у нашым распараджэнні разам з новай машынай шэсць адзінак вялікагрузнай тэхнікі, –распавёў галоўны інжынер горнага цэха АТ «Святагор» Барыс Буднеў.– Новы «БЕЛАЗ» будзе задзейнічаны на вывазе роскрыву на адвал скальных парод, а таксама на транспарціроўцы руднай сыравіны на драбільна-сартавальную фабрыку горнага цэха. Беларускія самазвалы добра зарэкамендавалі сябе ва ўмовах працы нашага кар'ера.

Самазвалы серыі 7513 адны з самых запатрабаваных і папулярных машын у гарнякоў. Яны максімальна прыстасаваныя да складаных горнатэхнічных умоў адкрытых распрацовак.

Кар'ерныя самазвалы БЕЛАЗ-7513 –гэта надзейнасць у эксплуатацыі, высокія тэхніка-эканамічныя паказчыкі па ўдзельным сабекошце транспартных работ, прадукцыйнасці, тэхнічным абслугоўванні і рамонце, найменшы кошт валодання ў гарантыйныя і пасля гарантыйныя тэрміны эксплуатацыі.

Высокі рэсурс самазвалаў серыі БЕЛАЗ-7513 вызначаецца прымяненнем дасканалых сілавых установак, высокім тэхнічным узроўнем вузлоў і агрэгатаў, выкарыстаннем высокатрывалых матэрыялаў, якія ўжываюцца пры вырабе рамы і платформы.

Перавагі белазаўскай тэхнікі пацвярджаюцца эксплуатацыённікамі ў кар'ерах. Напрыклад, аператары «БЕЛАЗаў» горнага цэха АТ «Святагор» адзначаюць сучаснасць і тэхналагічнасць машын: прасторнасць кабіны, выдатную агляднасць, эрганамічнасць прыборнай панэлі, якая забяспечвае лёгкую чытальнасць паказанняў прыбораў і даступнасць у кіраванні самазвалам.