Разрэзаўпраўленне «СУЭК-Кузбасс» папоўнілася самазваламі «БЕЛАЗ» асабліва вялікай грузападымальнасці

11 февраля 2020

Новости

У рамках маштабнай інвестыцыйнай праграмы, якая рэалізуецца АТ «СУЭК», участак аўтатранспартнага ўпраўлення разрэзаў «Заречный» і «Заречный-Северный» папоўніўся сучаснай высокапрадукцыйнай тэхнікай: пяццю самазваламі БЕЛАЗ-75306 грузападымальнасцю 220 тон.

Самазвалы ўжо ўведзены ў эксплуатацыю, брыгады аператараў машын сфарміраваныя з працаўнікоў прадпрыемстваў. Сёння ў аўтатранспартным парку разрэзаўпраўлення эксплуатуецца 55 «БЕЛАЗаў» грузападымальнасцю 130 і 220 тон.

«БЕЛАЗы» ў разрэзе «Зарэчны» задзейнічаны на вывазе роскрыву

Кіраўніцтва разрэзаўпраўлення ўпэўнена, што ўкараненне новай сучаснай тэхнікі дазваляе не толькі паспяхова выконваць вытворчыя праграмы, але і гарантуе бяспеку працы гарнякоў, гуртуе калектыў, спрыяе ўсталяванню новых рэкордаў расійскага і сусветнага узроўняў.