0%

Вялікім падзеям – вялікая памяць

11 мая 2020

Новости

У гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі кампаніі-партнёры БЕЛАЗа правялі на сваіх горназдабываючых прадпрыемствах шэраг урачыстых мерапрыемстваў і акцый па прысваенні кар’ерным самазвалам «БЕЛАЗ» імёнаў герояў Вялікай Айчыннай вайны і нанясення знакавых надпісаў.

«Прысваенне імёнаў выдатных людзей або памятнай даты знамянальнай падзеі тэхніцы «БЕЛАЗ» дазваляе адзначыць не толькі заслугі людзей, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё горназдабываючай галіны, але і аддаць даніну тым значным падзеям, якія змянялі свет. Вялікім падзеям – вялікая памяць!» – адзначыў генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ» Пётр Пархомчык.

8 мая ў Мурманскай вобласці на Усходнім рудніку Кіраўскага філіяла АТ «Апатыт» (Група «ФосАгро») на працоўную вахту выйшаў 130 тонны БЕЛАЗ-75131, названы ў гонар 75-годдзя Перамогі.

«Дзень Перамогі – гэта свята, якое аб’ядноўвае пакаленні. Мы памятаем сваю гісторыю, ганарымся ёю, і наш абавязак – захаваць памяць аб подзвігу нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Пацвярджэнне гэтаму – з’яўленне самазвала «БЕЛАЗ», названага ў гонар 75-гадовага юбілею Перамогі. Гэтай акцыяй мы яшчэ раз гаворым дзякуй нашым ветэранам», – падкрэсліў дырэктар Кіраўскага філіяла АТ «Апатыт» Андрэй Абрашытаў.

Напярэдадні 9 Мая на востраве Сахалін на Солнцаўскім вугальным разрэзе Усходняй горнаруднай кампаніі адбылася ўрачыстая цырымонія прысваення «БЕЛАЗу»-перадавіку імя героя-франтавіка Міхаіла Купрэева, які прайшоў усю вайну і быў удастоены мноства ўзнагарод, у іх ліку ордэн Айчыннай вайны II ступені. Пасля вайны ветэран-ардэнаносец больш за 48 гадоў прапрацаваў на вугальнай шахце і быў удастоены знака «Шахцёрская слава».

Цяпер слаўнае імя Міхаіла Купрэева носіць 220-тонны волат БЕЛАЗ-75306 з бартавым нумарам 1373, экіпаж якога з ліпеня 2019-га па сакавік 2020 года рамках карпаратыўнага вытворчага спаборніцтва стаў лідарам па аб’ёме вывазу горнай масы.

Сахалінскія гарнякі, дарэчы, не толькі прысвоілі гераічнае імя «БЕЛАЗу», але яшчэ і арыгінальна размалявалі беларускую вялікагрузную машыну.

«Кампанія прыняла рашэнне зрабіць прысваенне імёнаў выдатных гарнякоў і сахалінцаў традыцыяй. Моладзь павінна шанаваць герояў, якія адстаялі нашу Радзіму і далі зарад жыцця ўсім нам. Таксама гэта арыенцір для тых, хто хоча чаго-небудзь дасягнуць, быць першым і імкнецца да большага», – адзначыў тэхнічны дырэктар Солнцаўскага вугальнага разрэзу Станіслаў Вегнер.

На цырымоніі прэзентацыі імяннога самазвала прысутнічалі сваякі героя-франтавіка – яго дачка і праўнучка.

Пасля ўрачыстай часткі «БЕЛАЗ» з надпісам «Міхаіл Купрэеў» над кабінай вадзіцеля, уразіўшы запрошаных сваім моцным і пранізлівым гудком, паважна выехаў з адчыненай брамы ангара і здзейсніў ганаровы выезд на разрэз.

Ганаровае імя «75 гадоў Перамогі» ў гэтыя святочныя дні было таксама прысвоена і новаму 130-тонному «БЕЛАЗу» на Паўднёвым горна-абагачальным камбінаце ва Украіне. Гэтая машына была нядаўна набыта Паўднёвым ГАКам у рамках інвестыцыйнай праграмы па развіцці вытворчасці на 2020 год.