0%

БЕЛАЗ – Polmark Kielce: чвэрць стагоддзя ўзаемавыгаднага партнёрства

16 июня 2020

Новости

Беларусь c Польшчай звязаная не толькі агульнай мяжой, гістарычнымі вехамі, але і цеснымі эканамічнымі сувязямі. Надзейным правадніком на рынках Рэспублікі Польшча і Еўрапейскага саюза для Беларускага аўтамабільнага завода з’яўляецца яго даўні партнёр – польская кампанія Polmark Kielce, афіцыйны дылер ААТ «БЕЛАЗ» у рэгіёне.

У гэтым годзе спаўняецца роўна 25 гадоў, як кампанія PPUH Polmark Kielce стала афіцыйным прадстаўніком БЕЛАЗа ў Рэспубліцы Польшча. Сёння кампанія Polmark Kielce займаецца не толькі рэалізацыяй кар’ерных самазвалаў «БЕЛАЗ» у Польшчы, пастаўкай запасных частак спажыўцам, комплексным абслугоўваннем і рамонтам белазаўскіх машын, але і ажыццяўляе пастаўкі прадукцыі БЕЛАЗа на рынак Еўрасаюза – у прыватнасці, здабываючым прадпрыемствам Славакіі, Літвы, Чэхіі, Венгрыі і іншых краін.

Беларускі вытворца кар’ернай тэхнікі сумесна з яго надзейным партнёрам у рэгіёне здолеў трывала замацавацца на еўрапейскім рынку горназдабываючай прамысловасці. Так, парк вялікагрузнай тэхнікі ў Польшчы на 96 (!) працэнтаў складаецца з кар’ерных самазвалаў «БЕЛАЗ» і састаўляе 483 машыны грузападымальнасцю ад 30 да 60 тон серый БЕЛАЗ-7540БЕЛАЗ-7547, БЕЛАЗ-7545 і БЕЛАЗ-7555.

Адзначым, што адзін з заснавальнікаў Polmark Kielce кіраўнік праўлення кампаніі Марэк Марыян Сверч, які зусім хутка адзначыць свой 65-гадовы юбілей, працуе з беларускай кар’ернай тэхнікай з 1975 года. На прадпрыемстве ён упершыню пабываў у 1983-м і з тых часоў супрацоўніцтва з Беларускім аўтамабільным заводам не перарываў.

Пад кіраўніцтвам Марэка Сверча вядзецца пастаянная работа, накіраваная на забеспячэнне бесперабойнай эксплуатацыі тэхнікі «БЕЛАЗ» у Польшчы. На вытворчай базе кампаніі ў Кельцах створаны сэрвісны цэнтр, які складаецца з рамонтнай майстэрні і склада запасных частак. Тут ажыццяўляецца капітальны рамонт рухавікоў, каробак перадач, кабін. Вырабляецца ўстаноўка радыятараў астуджэння, гідраакумулятараў, электрыкі, панэляў прыбораў, мантаж кандыцыянераў і цэнтральных сістэм змазкі, сістэм пажаратушэння і відэаагляду. Кампанія таксама займаецца рамонтам шын велікагрузаў і вытворчасцю мабільных мыек для кар’ернай тэхнікі.

У 2016 годзе паміж ААТ «БЕЛАЗ» і PPUH Polmark Kielce было заключана ліцэнзійнае пагадненне аб зборачнай вытворчасці 45-тонных самазвалаў «БЕЛАЗ». З гэтага моманту БЕЛАЗ з’яўляецца лідарам па тэрмінах перааснашчэння тэхнікі ў адпаведнасці з сучаснымі экалагічнымі патрабаваннямі Еўрапейскага саюза.

За гэтыя гады была праведзена велізарная праца па прасоўванні тэхнікі «БЕЛАЗ» у краіны ЕС: сертыфікавана прадукцыя на кар'ерныя самазвалы грузападымальнасцю 45–90 тон, прайшло пераабсталяванне самазвалаў з устаноўкай рухавікоў сусветных вытворцаў і іншых камплектуючых, якія адпавядаюць экалагічным патрабаванням Еўрасаюза.

З году ў год Polmark Kielce нязменна пацвярджае выдатную дзелавую рэпутацыю даўняга надзейнага партнёра Беларускага аўтамабільнага завода. За чатыры апошнія гады пры непасрэдным садзейнічанні польскага эксклюзіўнага дылера 8 адзінак тэхнікі «БЕЛАЗ» (г/п 45 і 60 тон) пастаўлена ў Чэхію, 4 кар’ерныя самазвалы (г/п 45 і 55 тон) – у Славакію. Са зборачнай вытворчасці ў горадзе Кельце ў Літву адгружана сем 45-тонных «БЕЛАЗаў». Ажыццяўляецца адпраўка запасных частак у Нямеччыну і Венгрыю, вядзецца мэтанакіраванае прасоўванне беларускай кар’ернай тэхнікі грузападымальнасцю 45–60 тон у Францыі, 90–130 тон – у Іспаніі і Германіі. У цэлым за мінулы год і пачатак гэтага ў Рэспубліку Польшча БЕЛАЗ паставіў 22 адзінкі кар’ернай тэхнікі.

Зусім нядаўна ў Польшчы пры непасрэдным удзеле дылера БЕЛАЗа завяршыліся выпрабаванні 60-тоннага самазвала БЕЛАЗ-7555I з сучасным шаснаццацілітровым рухавіком магутнасцю амаль 800 конскіх сіл, адпаведным еўрапейскаму экалагічнаму стандарту Stage V. Зараз кампаніяй Polmark Kielce актыўна прапрацоўваецца пытанне арганізацыі зборкі ў Польшчы пагрузчыкаў серыі БЕЛАЗ-7822, якія будуць цалкам адпавядаць сучасным экалагічным патрабаванням ЕС.

БЕЛАЗ-7555I з рухавіком, адпаведным еўрапейскім экалагічным патрабаванням Stage V

25 гадоў супрацоўніцтва БЕЛАЗ і Polmark Kielce – гэта сумеснае паспяховае развіццё, заснаванае на агульных прынцыпах вядзення бізнесу:
– індывідуальным падыходзе да партнёраў і гатоўнасці апярэджваць нават самыя патрабавальныя запыты;
– эфектыўным і своечасовым вырашэнні пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння.

Шматгадовае супрацоўніцтва кампаній «БЕЛАЗ» і Polmark Kielce з’яўляецца добрым прыкладам партнёрскіх адносін, якія ўносяць важкі ўклад у развіццё эканомікі краін-суседзяў Беларусі і Польшчы.

Паважаны спадар Сверч, віншуем Вас з 65-годдзем.
Дзякуем Вам за шматгадовую адданасць БЕЛАЗу.
Ваш прафесіяналізм, мэтанакіраванасць і талент кіраўніка, вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўтрыманне на высокім узроўні партнёрскіх адносін вартыя бязмежнай павагі. Жадаем Вам моцнага здароўя, дабрабыту.
Хай нашы новыя праекты будуць такімі ж паспяховымі, а закладзеныя традыцыі працягваюцца і мацнеюць.