0%

Вынікі студзеня-лістапада: прыярытэт – тэхніка асабліва вялікай грузапад’ёмнасці

13 декабря 2019

Новости

За адзінаццаць месяцаў бягучага года калектыў ААТ “БЕЛАЗ” – кіруючая кампанія холдынгу “БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ” завяршыў два маштабныя інавацыйныя праекты па мадэрнізацыі, планамерна працаваў над пашырэннем шэрагу выпускаемай тэхнікі, якая максімальна адказвае патрабаванням заказчыка, і пастаўкі яе ў месцы эксплуатацыі.

Лідзіруючае месца ў агульным аб’ёме адгрузкі з пачатку года займаюць 110–130-тонныя кар’ерныя самазвалы (27 %) і 220–240-тоннікі (24 %). Затым ідуць 45-тоннікі, на долю якіх прыпадае па 13 %.

Сумарная доля дадзеных класаў грузапад’ёмнасці склала 64 %. Пры гэтым самая папулярная мадэль – БЕЛАЗ-75131, на долю якой прыходзіцца 22 % ад агульнага аб’ёму рэалізацыі тэхнікі.

Доля тэхнікі асабліва вялікай грузапад’ёмнасці (кар’ерныя самазвалы і спецтэхніка грузапад’ёмнасцю 90 тон і вышэй) у агульнай адгрузцы па выніках студзеня-лістапада 2019 года склала 64,3 %.

Сярэдняя грузапад’ёмнасць пастаўленага самазвала склала 124 тоны (за аналагічны перыяд 2018 года – 119 тон), у цэлым за мінулы год гэты паказчык складаў 120 тон.

Знешнегандлёвая дзейнасць ААТ “БЕЛАЗ” мае яскрава выражаную шматвектарную накіраванасць, пры гэтым геаграфія партнёрства пастаянна пашыраецца. У перыяд са студзеня па лістапад 2019 года БЕЛАЗ актыўна працаваў з партнёрамі з 47 краін свету. Першая пяцёрка краін па ўдзельнай вазе ў знешнегандлёвым абароце (экспарт+імпарт), на якія прыйшлося 95,5 % ад абароту, выглядае так: