0%

Геаграфія партнёрства – 48 краін, сярэдняя грузапад’ёмнасць самазвалаў «БЕЛАЗ» – 123 тоны ...

28 января 2020

Новости

У адпаведнасці з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гады заданне па тэмпе росту вытворчасці складае 110–115%, экспарту тавараў і паслуг – 121–125%. Па папярэдняй ацэнцы, за 2016–2019 гады ААТ «БЕЛАЗ» значна перавыканала гэтыя паказчыкі, а завяршыць пяцігодку плануецца з тэмпам росту вытворчасці прадукцыі 179,7%, экспарту – 190% да ўзроўню 2015 года.

У 2019 годзе лідзіруючае месца ў агульным аб’ёме адгрузкі занялі кар’ерныя самазвалы грузапад’ёмнасцю 110–130 тон – 27%, 220240 тон – 24% і 45 тон – 13%. Сумарная доля дадзеных класаў грузапад’ёмнасці склала 64%.

Самая запатрабаваная мадэль – БЕЛАЗ-75131, на яе долю прыпадае 23% ад агульнага аб’ёму рэалізацыі тэхнікі.

Сярэдняя грузапад’ёмнасць рэалізаваных самазвалаў склала 123 тоны, што з’яўляецца максімальным гадавым значэннем за ўсю гісторыю прадпрыемства!

Доля вялікагрузнай тэхнікі (кар’ерныя самазвалы грузапад’ёмнасцю 90 тон і вышэй) і вялікагрузнай спецтэхнікі ў агульнай адгрузцы ААТ «БЕЛАЗ» па выніках 2019 года склала 63,7%.

Чысты прыбытак за 2019 год склаў 266 005 тыс. рублёў.

Па холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» за справаздачны перыяд агульны аб’ём інвестыцый у асноўны капітал склаў 73 875 тыс. руб., з іх на набыццё абсталявання накіравана 45 910 тыс. рублёў.

Геаграфія знешнегандлёвага партнёрства ААТ «БЕЛАЗ» у 2019 годзе налічвала 48 краін. Першая пяцёрка партнёраў беларускага вытворцы кар’ернай тэхнікі па ўдзельнай вазе ў знешнегандлёвым абароце (экспарт + імпарт) выглядае наступным чынам:
1. Расія
2. Вялікабрытанія
3. Украіна
4. Узбекістан
5. ЗША

Галіновы аналіз паказаў, што найбольш запатрабавана тэхніка «БЕЛАЗ» у прадпрыемстваў вугальнай, металургічнай, жалезаруднай, алмаза- і золатаздабывальнай прамысловасці.

Якасць прадукцыі – залог яе паспяховага прасоўвання і канкурэнтаздольнасці на рынку – найважнейшы напрамак палітыкі прадпрыемства. Высокатэхналагічная прадукцыя брэнда «БЕЛАЗ», якая адпавядае ўсім міжнародным патрабаванням па бяспецы і экалагічнасці, пастаўляецца ў розныя краіны свету.