0%
Па каталогу
Па тэксце
Найдено:
Прадукцыя
Кампанія
Прэс-цэнтр
Сэрвіс і паслугі
Навіны і падзеі
Прэс-кіт
Медыя
Прэзентацыйныя матэрыялы
Для аднаго з асноўных стратэгічных партнёраў Беларускага аўтамабільнага завода на рынку Узбекістана – АТ «Алмалыкскі горна-металургічны камбінат» (АГМК), з якім БЕЛАЗ звязвае шматгадовае плённае супрацоўніцтва, гэты год з’яўляецца юбілейным. АГМК адсвяткаваў сваё 70-годдзе.
У сярэдзіне лістапада на ўчастку «Убинский-1» разрэза «Шестаки» (АТ «Стройсервис») на 55-тонным БЕЛАЗ-7555 была перавезена юбілейная 30-мільённая тона вугалю. Кіраваў самазвалам белазіст Яўген Сідараў – уладальнік звання «Лепшы аператар БЕЛАЗ-7555» па выніках першага чэмпіянату Клуба аператараў «БЕЛАЗ», які праходзіў на Беларускім аўтамабільным заводзе ў пачатку кастрычніка.
На разрэзе «Тугнуйский», які ўваходзіць у склад Сібірскай вугальнай энергетычнай кампаніі, урачыста запусцілі ў эксплуатацыю кар’ерны самазвал БЕЛАЗ-75319. Гэта першы для разрэза 240-тоннік, і гарнякі ўпэўнены, што яго з’яўленне ў бліжэйшы час дазволіць дасягнуць новых вытворчых вяршынь.
Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў першай бізнес-прэміі «Кіраўнік года - 2019. Эліта нацыянальнай эконамікі» прайшла 22 лістапада ў Мінску. Сярод лепшых кіраўнікоў рэспублікі – генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ» Пётр Пархомчык. Мэта мерапрыемства – выявіць і паказаць грамадству тых кіраўнікоў, якія здольны забяспечыць эфектыўную працу сваіх кампаній.
У кар’еры «Першамайскі» Паўночнага горна-абагачальнага камбіната (Група Метінвест, Украіна) прыступіў да працы яшчэ адзін навабранец, восьмы па ліку ў гэтым годзе, кар’ерны самазвал БЕЛАЗ-75131. Уводам у строй гэтага 130-тонніка, названага крыварожскімі гарнякамі «Скала», Паўночны ГАК закрыў праграму абнаўлення свайго парка вялікагрузнай кар’ернай тэхнікі для вывазу горнай масы.
На Беларускім аўтамабільным заводзе стартаваў новы прафарыентаваны праект «Pro-выбар разам з БЕЛАЗам» для вучняў 9 і 10 класаў школ горада машынабудаўнікоў Жодзіна. Мэта праекта – дапамагчы заўтрашнім выпускнікам з выбарам прафесіі, разуменнем яе сутнасці.
Назад
Наперад